Малочныя прадукты

Малочныя прадукты — харчовы прадукты з малака пераважна сельскагаспадарчых жывёл.

Малочныя прадукты

Гатункі правіць

Падзяляюцца на

  • натуральнамалочныя прадукты (пітное малако рознай тлустасці, абястлушчанае — адгон, бялковае, вітамінізаванае, адтопленае і інш., вяршкі, кісламалочныя прадукты),
  • масла (салодка- і кісласметанковае, топленае і інш.),
  • сыры (сычужныя і кісламалочныя),
  • малочныя кансервы (згушчанае і сухое малако, вяршкі, сухія кісламалочныя прадукты, прэпараты для дзіцячага харчавання),
  • марожанае,
  • пабочныя прадукты вытворчасці сыру, тварагу (сыроватка) і масла (маслёнка).

Атрымліваюць шляхам пастэрызацыі, сепарацыі, стэрэлізацыі, збівання, кіпячэння, ператоплівання, згушчэння, сушкі, аднаўлення з малочных кансерваў, зброджвання з дапамогай дражджавых грыбкоў і малочнакіслых бактэрый, уздзеяння сычужным ферментам, унясення напаўняльнікаў (цукру, вітамінаў, садавіны, спецый, араматызатараў).

Маюць лёгказасваяльныя і каштоўныя для арганізма пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы: бялкі (у т.л.казеін), тлушчы, вугляводы, мінеральныя солі (асабліва кальцый і фосфар), арганічныя кіслоты, фасфатыды (у т.л. лецыцін), ферменты, вітаміны і іншыя. Больш стойкія пры захоўванні, чым малако.

Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў, хлебапячэнні, для выкормлівання маладняку сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура правіць

  • Малочныя прадукты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 37. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі правіць