Малыя Сухарэвічы

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Малы́я Сухарэ́вічы[1] (трансліт.: Malyja Sucharevičy, руск.: Малые Сухаревичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Малыя Сухарэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820036
Малыя Сухарэвічы на карце Беларусі ±
Малыя Сухарэвічы (Беларусь)
Малыя Сухарэвічы
Малыя Сухарэвічы (Брэсцкая вобласць)
Малыя Сухарэвічы

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы, які належаў пану П. Ягміну. У 1858 годзе налічвалася 79 рэвізскіх душ. У 1897 годзе працавала карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў. У 1949 годзе арганізаваны калгас.

Насельніцтва правіць

  • 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
  • 25 двароў, 166 жыхароў (1905)
  • 21 двор, 88 жыхароў (1921)
  • 35 двароў, 175 жыхароў (1941)
  • 92 жыхары (1970)
  • 17 гаспадарак, 28 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць