Мальмфрыда Мсціслаўна

Мальмфрыда — паводле сагКруг Зямны», «Гнілая скура», «Сага пра Кнютлінгаў»), дачка конунга Гардарыкі Харальда (Мсціслава Уладзіміравіча) і Крысціны Шведскай. У старажытнарускіх крыніцах не згадваецца; невядома і яе славянскае імя. Яна была ў шлюбе за двума скандынаўскімі манархамі.

Мальмфрыда Мсціслаўна
Нараджэнне 1100-я
Смерць не раней за 1137
Род Рурыкавічы
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Маці Хрысціна Інгесдотэр
Муж Сігурд I Крыжак[1] і Эрык II Памятлівы[1]
Дзеці Крысціна Сігурдсдоцір[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы шлюб (каля 1111) з нарвежскім каралём Сігурдам I Крыжаком апісваецца як нешчаслівы. Іх адзіная дачка, Крыстэн, стала маці караля Магнуса V (кіраваў у 1161—1184). Пасля разводу з Сігурдам (пра які згадвае Сноры) Мальмфрыда з'ехала ў Данію, дзе выйшла замуж (1133) за каралевіча, які неўзабаве ўзыйшоў на прастол пад імем Эрыка II. Захавалася яго грамата Лундскаму сабору, у якой ён называе жонку ўнучкай шведскага караля.

Гісторыкі прыпісваюць Мальмфрыдзе арганізацыю шлюбу паміж яе пасербам, нарвежскім каралём Магнусам IV, і дачкой сястры — дацкай прынцэсай Крысцін Кнудсдотэр. Пасля забойства Эрыка ў 1137 годзе яе лёс невядомы.

Крыніцы правіць

  1. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць