Манада

горад у Інданезіі

Мана́да (індан.: Manado) — адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі, другі па велічыні горад і порт на востраве Сулавесі. Насельніцтва (2014 г.) — 430 790 чал.

Горад
Манада
Manado
Герб
Герб
Набярэжная Манада
Набярэжная Манада
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
14 ліпеня 1623
Плошча
167 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
430790 чалавек (2014)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
25000
Афіцыйны сайт
Манада на карце Інданезіі
Манада (Інданезія)
Манада

Гісторыя правіць

 
Манада ў 1924 г.

Манада быў заснаваны ў 1623 г. іспанцамі на землях мінахасаў як крэпасць і цэнтр забеспячэння іх ваенных пастоў на поўдні Філіпін і Малукскіх астравоў харчаваннем. Аднак крэпасць была пакінута ў сувязі з ваеннымі сутыкненнямі з мясцовымі правадырамі. У 1660 г. выхадзец з іспанска-сулавесійскіх крэолаў заснаваў на месцы іспанскіх умацаванняў сталіцу сваёй невялікай дзяржавы. Мінахасы заключылі ваенна-эканамічны саюз з галандцамі. Каля Манада галандцамі была ўзведзена крэпасць Амстэрдам. У 1668 г. Іспанія адмовілася ад сваіх валоданняў на Сулавесі і Малукскіх астравах на карысць Партугаліі, але партугальцы не здолелі распаўсюдзіць свой кантроль на Паўночны Сулавесі.

У другой палове XVII — першай палове XX стст. Манада быў галоўным цэнтрам галандскай каланіяльнай прысутнасці на поўначы Сулавесі. Адсюль вывозіліся кава, золата, рыба. Каланіяльныя ўлады актыўна супрацоўнічалі з мясцовым насельніцтвам. У XIX ст. нямецкія місіянеры адкрылі ў горадзе сучасныя школы, у якіх выхоўваліся маладыя мінахасы. Пасля навучання яны маглі служыць у каланіяльнай адміністрацыі. Аднак павелічэнне колькасці мясцовых інтэлектуалаў прывяло да распаўсюджвання сярод іх ідэй нацыяналізму. Выхадцы з Манада актыўна ўдзельнічалі ў інданезійскім нацыянальным руху. У 1859 г. Манада наведаў брытанскі біёлаг Альфрэд Расэл Уолес.

У 1942 г. Манада ў выніку бітвы быў захоплены японскімі ваеннымі, значна пацярпеў ад бамбавання саюзнымі войскамі. У 19461950 гг. фармальна ўваходзіў у склад усходнеінданезійскай дзяржавы. Пасля заканчэння яе існавання ўвайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 19571961 гг. быў цэнтрам узброенага руху Permesta супраць рэжыма Сукарна. У 1958 г. інданезійскія ваенныя занялі горад пасля крывапралітнага штурма.

У 1964 г. Манада стаў адміністрацыйным цэнтрам Паўночнага Сулавесі.

Кіраванне правіць

Манада падзяляецца на 11 адміністрацыйных раёнаў. Адным з адміністрацыйных раёнаў з’яўляецца амаль ненаселены, але важны для развіцця турызму Бунакен. Агульная гарадская адміністрацыя падпарадкавана правінцыйнай.

Насельніцтва правіць

У 2014 г. у Манада жыло 430 790 чал. Такім чынам, ён з’яўляўся другім па колькасці насельніцтва горадам на Сулавесі пасля Макасара. Этнічны склад насельніцтва вельмі стракаты. Большую яго частку складаюць мінахасы, якія спавядаюць хрысціянства. Больш за траціну насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых раёнаў Сулавесі і Інданезіі. Захаваліся кітайская і індыйская абшчыны, якія ўзніклі яшчэ ў каланіяльны перыяд. Адміністрацыйная дакументацыя вядзецца на інданезійскай мове, на ёй выкладаюць у адукацыйных установах. Акрамя таго, пашырана мясцовая гаворка, што сфарміравалася на аснове малайскай мовы.

Эканоміка правіць

Манада — важны транспартны вузел Інданезіі. Працуюць порт і міжнародны аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена пераважна дробнымі прадпрыемствамі, якія займаюцца перапрацоўкай нафты і харчавання, вырабам мэблі і будаўнічых матэрыялаў. Важную ролю адыгрываюць гандаль, турызм і сфера абслугоўвання.

Спасылкі правіць