Манахрамія

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Манахрамія (ад грэч. μονόχρωμοςаднакаляровы) — аднаколернасць, якая мае ў розных галінах дзейнасці наступныя значэнні:

  • Оптыка: манахраматычнае выпраменьванне — светлавая эмісія ў вельмі вузкім частотным і/або хвалевым дыяпазонах;
  • Фатаграфія: манахромная выява — здымак ці фільм, на якім выява знята толькі ў розных адценнях шэрага або якога-небудзь іншага, але абавязкова аднаго колеру;
  • Жывапіс: мастацкае палатно створана ў адным колеры, але ў розных адценнях гэтага колеру. Падобны жывапіс носіць назву камай. Калі выкарыстаны колер шэры, то гэты від жывапісу носіць назву грызайль;
  • Інфарматыка: модуль выявы толькі ў двух колерах  (руск.). Манахромныя маніторы маюць экраны, якія паказваюць малюнак толькі ў чорна-белым, чорна-зялёным, чорна-чырвоным або чорна-жоўтым колерах.
Манахромная фатаграфія

Зноскі