Мангеймскі палац

Мангеймскі палац (ням.: Schloss Mannheim) — барочная рэзідэнцыя кіраўнікоў Курпфальца на беразе Рэйна ў горадзе Мангейме. Курфюрст пераехаў у Мангейм з Гайдэльбергскага замка ў 1720 годзе і ўвесь час пражываў у палацы да 1777 года, пасля чаго па ўмовах Тэшэнскага міру з'ехаў кіраваць Баварыяй у Мюнхен. У наш час палац заняты Мангеймскім універсітэтам.

Славутасць
Мангеймскі палац
49°28′58″ пн. ш. 8°27′42″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d][4]
Архітэктар Louis Remy de la Fosse[d][2], Ёган Каспар Гервартэль[d], Guillaume d'Hauberat[d], Алесандра Галі да Бібена[d][2], Ёган Якаб Рышэр[d] і Нікаля дэ Пігаж[d]
Сайт schloss-mannheim.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац будаваўся ў 1720-60 гг. падчас кіравання пфальцскіх курфюрстаў Карла III Філіпа і Карла Тэадора. Пры даўжыні фасада ў 450 метраў і ўладкаванай плошчы ў 6 гектараў, рэзідэнцыя належыць да найбуйнейшых палацаў Еўропы XVIII стагоддзя. Курфюрст настаяў, каб яго палац меў на адно акно больш, чым Версаль, які служыў для яго ўзорам. Будаўніцтва фінансавалася збольшага праз спецыяльны падатак, які спаганяўся з насельніцтва Пфальца. У летні час курфюрст, як правіла, з'яжджаў з Мангейма ў Шветцынгенскі палац. Мангеймскі двор славіўся на ўсю Еўропу сваёй любоўю да музыкі (гл. мангеймская школа).

План цэнтра горада — палац (унізе, вылучаны чырвоным) і «квадраты». У левым ніжнім вугле — Рэйн, у правым верхнім — Некар

Пачынаючы ад палаца і да ракі Некар распасціраецца гістарычны цэнтр горада — так званыя «квадраты» — прамавугольныя блокі будынкаў, падзеленыя вуліцамі, перпендыкулярнымі і паралельнымі сценам палаца Квадраты носяць назвы, якія складаюцца з літары і лічбы (напрыклад, «A1» ці «M7»), якія размеркаваны адносна палаца і галоўнай вуліцы горада, што праходзіць ад фасада палаца да моста праз Некар. Гэта вуліца носіць назву Kurpfalzstrasse, але гараджанамі называецца выключна як Шырокая вуліца (ням.: Breite Strasse[5]). Яна знаходзіцца напалову ў пешаходнай зоне, у якой размешчаны шматлікія крамы і адміністрацыйныя будынкі.

Падчас Другой сусветнай вайны палац быў амаль цалкам разбураны, з 1956 па 1961 адбудоўваўся нанова. Пазней часткова перабудоўваўся і прыводзіўся ў выгляд, больш адпаведны даваеннаму.

Палац у 2013 годзе

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. а б в г Corpus of Baroque Ceiling Painting in Germany
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. BAROCKSCHLOSS MANNHEIM
  5. Віртуальная экскурсія па «Шырокай вуліцы» Архівавана 18 лістапада 2006. (ням.)

Спасылкі правіць