Манчэстэрскі ўніверсітэт

Манчэстэрскі ўніверсітэт (англ. The University of Manchester) — адзін з найбольш важных брытанскіх універсітэтаў з ліку знакамітых «універсітэтаў з чырвонай цэглы». Размешчаны ў горадзе Манчэстэр. Таксама ўваходзіць у Групу Расэл і ў групу N8 (анг. N8 Group) па супрацоўніцтве ў даследчых праектах.

Манчэстэрскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 2004
Сайт manchester.ac.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зала Уітварта ў Манчэстэрскім універсітэце

У цяперашняй арганізацыйнай форме ўніверсітэт існуе з 1 кастрычніка 2004 г. пасля зліцця Манчэстэрскага ўніверсітэта Вікторыі (Victoria University of Manchester), які раней быў вядомы як Манчэстэрскі ўніверсітэт, і Навукова-тэхналагічнага інстытута Манчэстэрскага ўніверсітэта (UMIST - англ. University of Manchester Institute of Science and Technology). Выпускнікамі, аспірантамі і супрацоўнікамі Манчэстэрскага ўніверсітэта (у тым ліку былыя ВНУ, на аснове якіх ён быў створаны ў цяперашнім выглядзе) былі 25 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі; такім чынам, па колькасці Нобелеўскіх лаўрэатаў ён знаходзіцца на трэцім месцы пасля Оксфарда і Кембрыджа.

У 2007/08 навучальным годзе тут навучалася звыш 40000 студэнтаў па 500 акадэмічным праграмах, а персанал налічваў больш за 10000 чалавек, што рабіла Манчэстэрскі ўніверсітэт найбуйнейшым з брытанскіх універсітэтаў, якія не маюць аддаленых філіялаў. Конкурс у Манчэстэрскага ўніверсітэт - самы высокі ў Вялікабрытаніі. Гадавы даход універсітэта склаў у 2007 годзе 637 млн. фунтаў стэрлінгаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць