Маневічы ці Манэвычы[1] (укр.: Маневичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Манэвіцкага раёна.

Пасёлак гарадскога тыпу
Манэвычы
укр.: Маневичі
Герб
Герб
вул. Незалежнасці
вул. Незалежнасці
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1892
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
  • 4,8 км²
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
12000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3376
Паштовы індэкс
44600
КААТУУ
0723655100
Манэвычы на карце Украіны ±
Манэвычы (Украіна)
Манэвычы
Манэвычы (Валынская вобласць)
Манэвычы

Гісторыя правіць

Пасёлак узнік у 1892 годзе як чыгуначная станцыя і паселішча пры ёй падчас будаўніцтва чыгункі КовельКіеў. Назву станцыя атрымала па бліжэйшай вёсцы (цяпер Прыліснэ). У 1930-я гады пасёлак разрастаецца праз развіццё прамысловасці. У прыватнасці, пабудавана адна з паркетных фабрык бельгійскага канцэрна «Aug.LaСhappelle», пякарні, невялікія мясакамбінаты сям’і Клімчукоў, невялікія лесапільныя заводы (тартакі).

У 1930-я гады ў пасёлку масава селяцца яўрэі і палякі і складаюць большасць насельніцтва. Паводле прыкладных падлікаў, у 1930—1939 гады ў Маневічах яўрэі складалі каля 50 %, а палякі каля 30 % несельніцтва. Акрамя ўкраінцаў, жылі таксама немцы і некалькі сем’яў з Бесарабіі.

Амаль усё яўрэйскае насельніцтва знішчана ў 1942 годзе падчас Другой сусветнай вайны (мемарыяльны знак загінулым падчас Халакоста маневіцкім яўрэям знаходзіцца на заходняй ускраіне пасёлка ў кірунку Чаравахі), палякі часткова знішчаны і дэпартаваны савецкімі ўладамі ў 1939—1941 гадах, большасць палякаў пасля вайны выехала ў Польшчу (Аперацыя «Вісла»).

Транспарт правіць

Праз населены пункт праходзяць аўтамабільныя дарогі: аўтадарога рэгіянальнага значэння Р14 (ЛуцкІванава) і аўтадарога міжнароднага значэння М07 (КіеўВаршава). У горадзе працуе аўтастанцыя. Функцыянуе чыгуначная станцыя, праз Маневічы праходзіць чыгунка Кіеў—Варшава, участак якой Варшава—Люблін—Ковель завершаны ў 1877 г., а Ковель—Сарны—Кіеў у 1902 г.

Выдатныя мясціны правіць

  • Чыгуначны вакзал (1905 г.);
  • Рымска-каталіцкі касцёл Спаслання Святога Духа (1934 г.);
  • Паблізу, па дарозе на Луцк размешчаны унікальны гідралагічны аб’ект — Аконскія крыніцы (укр. Оконські джерела), вядомыя сваёй чыстай вадой з асаблівым хімічным складам.

Вядомыя асобы правіць

  • Аляксандр Васілевіч Байдукоў — украінскі мастак

Зноскі