Маотай — кітайскі моцны спіртны напой, мацунак 35-53 %. Атрымліваюць метадам дыстыляцыі з высакаякаснага гааляну. Названы ў гонар мястэчка Маотай ў правінцыі Гуйчжоу, дзе ён вырабляецца.

Маатай

Маотай вырабляюць з высакаякаснага гаоляну — разнавіднасці кітайскага сорга. Першы этап вырабу маотая доўжыцца 8-9 месяцаў: двойчы ў катлы для закісання дадаецца сыравіна (збожжа), сыравіна закісае на працягу месяца, затым ідзе працэс дыстыляцыі, і так паўтараецца 8 разоў. Маотай захоўваецца ў склепе больш за 3 гадоў, пасля чаго працягваецца працэс вырабу і маотай захоўваецца яшчэ 1 год. Маотай мае светла-жаўтлявы колер, кансістэнцыя — густая, смак — вытанчаны.