Маранка[1] (Clangula hyemalis) — прадстаўнік сямейства качыныя, невялікая палярная нырковая качка. Лягчэй за ўсё вызначаецца па вельмі доўгім і тонкім хвасце самцоў, які ўвесь час трымаецца прыўзнятым над паверхняй вады. У марянак адна з найбольш складаных сярод птушак сістэма чаргавання ўбораў, у выніку чаго як самцы, так і самкі маюць розную афарбоўку апярэння зімой, летам, пасля заканчэння шлюбнага сезону і ў першы год жыцця.

Маранка

Самец у зімовым уборы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clangula hyemalis Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175147
NCBI  197941
EOL  45510598
FW  368732

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі.

Гэта адна з найбольш распаўсюджаных паўночных качак — паводле ацэнак спецыялістаў, толькі ўздоўж арктычнага ўзбярэжжа Паўночнай Еўропы і Расіі захад ад Таймыра штогод гняздуе 3,8-4,3 млн птушак. На Беларусі рэдкі пралётны від. Зграйная птушка, вялікую частку жыцця праводзіць у адкрытым моры. Гняздуе ў тундры на невялікіх азёрах, балотах, рэках, на марскім ўзбярэжжы і астравах. Зімуе на марскіх прасторах, часта удалечыні ад берага, і на сушы з’яўляецца рэдка і невялікімі групамі, у асноўным падчас шторму альбо для змазкі цела.

Аб’ект прамысловага палявання.

Асаблівасці біялогіі правіць

Вельмі добра нырае, ежу здабывае са дна вадаёма. Сілкуецца ракападобнымі, малюскамі і іншымі воднымі бесхрыбтовымі, радзей рыбай.

Зноскі правіць

  1. Напісанне Маранка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.105

Літаратура правіць

  • C. Carboneras 1992. Family Anatidae (Ducks, Geese and Swans) in del Hoyo, J., Elliott, A., & Sargatal, J., eds. Vol. 1. // Даведнік па птушках свету = Handbook of the birds of the world. — Barcelona: Lynx Edicions, 1992. — С. 622. — ISBN 84-96553-42-6.
  • John Gooders, Trevor Boyer. Ducks of Britain and the Northern Hemisphere. — London: Collins & Brown, 1997. — С. 206-209. — ISBN 1855855704. (англ.)
  • Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterstrom, Peter J. Grant. Птушкі Еўропы = Birds of Europe. — United States: Princeton University Press, 2000. — С. 64. — 400 с. — ISBN 978-0-691-05054-6. (англ.)
  • Derek A. Scott, Paul M. Rose. Атлас папуляцый качыных у Афрыцы і заходняй Еўразіі = Atlas of Anatidae populations in Africa and Western Eurasia. — Wetlands International, 1996. — С. 229-232. — 336 с. — ISBN 1 900442 09 4. (англ.)