Маргва

рака ў Беларусі

Маргва́ — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Маргва
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 159 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Стураўшчына
 • Каардынаты 55°03′01″ пн. ш. 27°29′43,50″ у. д.HGЯO
Вусце Бярозаўка
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Панфілаўшчына
 • Каардынаты 55°15′06,80″ пн. ш. 27°29′52,60″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярозаўка → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Глыбоцкі раён
physical
Маргва
Маргва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 36 км, плошча вадазбору 159 км². Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Стураўшчына. Вадазбор у межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Панфілаўшчына. Даліна ракі пераважна трапецападобная. Пойма двухбаковая. На працягу каля 26 км рэчышча Маргвы каналізаванае.

У басейне ракі азёры Гулідаўскае, Царкавішча. Прытокі Маргвы — ручай і пратока з возера Царкавішча[1].

Каля ракі населеныя пункты Альховікі, Канстанцінава, Верхняе, Ракаўцы, Гатоўкі, Мосар, Хоцькі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 108. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць