Мардэхай Гур (іўр.: מרדכי "מוטה" גור‎; 5 мая 1930 года, Іерусалім, Падмандатная Палесціна — 16 ліпеня 1995 года, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, начальнік Генеральнага штаба арміі Ізраіля (1974—1978), міністр аховы здароўя Ізраіля (1984—1986).

Мардэхай Гур
іўр.: מרדכי גור
міністр аховы здароўя Ізраіля[d]
13 верасня 1984 — 20 кастрычніка 1986
міністр без партфеля Ізраіля[d]
18 красавіка 1988 — 15 сакавіка 1990
Deputy Minister of Defense[d]
4 жніўня 1992 — 16 ліпеня 1995
дэпутат кнэсета[d]
20 ліпеня 1981 — 13 жніўня 1984
10-ы Начальнік Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля[d]
16 красавіка 1974 — 16 красавіка 1978
Папярэднік David Elazar[d]
Пераемнік Rafael Eitan[d]
дэпутат кнэсета[d]
13 жніўня 1984 — 21 лістапада 1988
дэпутат кнэсета[d]
7 кастрычніка 1991 — 13 ліпеня 1992
дэпутат кнэсета[d]
21 лістапада 1988 — 7 кастрычніка 1991
дэпутат кнэсета[d]
13 ліпеня 1992 — 16 ліпеня 1995
Пераемнік Avraham Katz-Oz[d]
Нараджэнне 6 мая 1930(1930-05-06)[1]
Смерць 16 ліпеня 1995(1995-07-16)[2] (65 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, афіцэр
Прыналежнасць Хагана[d]
Род войскаў Армія абароны Ізраіля[d]
Званне Rav Aluf[d]
Камандаваў Армія абароны Ізраіля[d]
Бітвы
Узнагароды
Medal of Courage
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Іерусаліме, у сям’і выхадцаў з Расійскай імперыі Машэ і Тавы Гарбань. У трынаццацігадовым узросце Мота далучаецца да Хаганы. Пасля вайны за незалежнасць служыць у Нахалі, але мара служыць у дэсантных войсках прыводзіць яго ў брыгаду Цанханім, дзе ён знаёміцца з Арыэлем Шаронам. У 1955 годзе Мардэхай Гур атрымлівае медаль «За Адвагу» з рук Машэ Даяна.

Пасля завяршэння вучобы ў ваенным каледжы ў Парыжы быў прызначаны камандзірам пяхотнай брыгады «Галані». У час Шасцідзённай вайны брыгада парашутыстаў пад яго камандаваннем вызваляе Усходнюю частку Іерусаліма. Гур перадае па рацыі гістарычныя словы: «Храмавая гара ў нашых руках! Паўтараю — Храмавая гара ў нашых руках!»

У 1969 годзе прызначаны камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У 19721973 гг. з’яўляўся ваенным аташэ Ізраіля ў Вашынгтоне, ЗША. Пасля вяртання, у другі раз прызначаецца камандуючым Паўночнай ваеннай акругі. У студзені 1974 года, замяняе Давіда Элазара на пасадзе Начальніка Генеральнага штаба.

Пасля выхаду ў адстаўку займаецца палітыкай. Абіраецца ў Кнесет у 1981 годзе ад партыі Авада. Быў міністрам аховы здароўя і міністрам без партфеля. Ва ўрадзе Рабіна займаў пасаду намесніка міністра абароны.

Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Храмавая гара ў нашых руках» (1973 г).

Даведаўшыся, што цяжка хворы на рак, Мардэхай Гур скончыў жыццё самагубствам застрэліўшыся з асабістага пісталета 16 ліпеня 1995 года, у двары свайго дома.

Зноскі

  1. а б חה"כ מרדכי (מוטה) גור (גורבן)Кнесет.
  2. Mordechai Gur // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць