Мардэхай Цві Манэ

Мардэхай Цві Манэ (1859, Радашковічы, Віленская губерня — 1886, Радашковічы) — пісьменнік і паэт-лірык на іўрыце, мастак.

Мардэхай Цві Манэ
іўр.: מרדכי צבי מאנה
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 мая 1859(1859-05-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1886(1886-10-15)[1][2] (27 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і беднага меламеда. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Мінск для паступлення ў адну з мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасці да малявання, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася рысавальная школа. Знаходзячыся ў Вільні, самастойна азнаёміўся з рускай і нямецкай мовамі і агульнымі навукамі. Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У гады вучобы публікаваў вершы (пісаў пад псеўданімам Ха-Мецаер), мастацтвазнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданнях на іўрыце: «Хамеліц» і «Ха-Цфіра  (руск.)». З 1884 года жыў у Варшаве. У 1884 годзе з’явіліся першыя сімптомы фатальнай хваробы — сухотаў. У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусціла поўны збор твораў у двух частках. Яго імем названы вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.

Зноскі

  1. а б Mordecai Ẓevi Manne // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mordechaj Cwi Mane // MAK

Спасылкі правіць