Марка Бар’ела

італьянскі футбаліст

Марка Бар’ела (італ.: Marco Borriello; нар. 18 чэрвеня 1982, Неапаль) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2008—2011).

Футбол
Марка Бар’ела
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1982(1982-06-18)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 186 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—2001 Сцяг Італіі Мілан
1999—2001   Сцяг Італіі Трэвіза
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2007 Сцяг Італіі Мілан 16 (1)
2001   Сцяг Італіі Трыесціна 9 (1)
2001—2002   Сцяг Італіі Трэвіза 27 (10)
2003   Сцяг Італіі Эмпалі 12 (1)
2004—2005   Сцяг Італіі Рэджына 30 (2)
2005—2006   Сцяг Італіі Сампдорыя 11 (2)
2006   Сцяг Італіі Трэвіза 20 (5)
2007—2008 Сцяг Італіі Джэноа 35 (19)
2008—2011 Сцяг Італіі Мілан 37 (15)
2010—2011   Сцяг Італіі Рома 34 (11)
2011—2015 Сцяг Італіі Рома 18 (1)
2012   Сцяг Італіі Ювентус 13 (2)
2012—2013   Сцяг Італіі Джэноа 28 (12)
2014   Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 2 (0)
2015 Сцяг Італіі Джэноа 8 (0)
2015—2016 Сцяг Італіі Карпі 12 (4)
2016 Сцяг Італіі Аталанта 15 (4)
2016—2017 Сцяг Італіі Кальяры 36 (16)
2017—2018 Сцяг Італіі СПАЛ 15 (1)
2018—2019 Сцяг Іспаніі Івіса 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Сцяг Італіі Італія (да 20) 3 (1)
2002—2003 Сцяг Італіі Італія (да 21) 12 (6)
2008—2011 Сцяг Італіі Італія 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Марка Бар’ела нарадзіўся 18 чэрвеня 1982 года ў горадзе Неапаль у Паўднёвай Італіі. У яго ёсць два браты: Фабіа і П’ерджорджыа. Калі Марка было 11 гадоў, сям’я страціла бацьку, які стаў ахвярай італьянскай мафіі.

Клубная кар’ера правіць

Бар’ела з юнацкага ўзросту выхоўваўся ў футбольнай школе Мілана, але прабіцца ў каманду не здолеў. У 2001 годзе ён быў аддадзены ў арэнду спачатку «Трыесціне», потым «Трэвіза». У першай палове сезону 2002/2003 Бар’ела дэбютаваў у складзе «расанеры» і ў Серыі A, ён з’явіўся на поле 17 разоў, але забіць здолеў толькі аднойчы. У 2003 годзе з «Мілана» яго арандаваў «Эмпалі», а потым з 2004 па 2006 гады ён пагуляў па чарзе ў «Рэджыне», «Сампдорыі» і «Трэвіза», таксама на правах арэнды. У сезоне 2006/2007 Марка быў дыскваліфікаваны за ўжыванне допінгу.

21 чэрвеня 2007 года «Мілан» аддаў яго ў саўладанне ў «Джэноа» за 1,3 млн еўра, і сезон 2007/2008 стаў для Бар’ела самым удалым — у 35 матчах ён забіў 19 галоў і заняў у спісе найлепшых бамбардзіраў 3-е месца пасля Алесандра Дэль П’ера і Давіда Трэзегэ. 29 мая 2008 года ён ізноў апынуўся ў «Мілане», толькі гэтым разам яго выступ за «расанеры» склаўся больш удала.

31 жніўня 2010 года Марка Бар’ела перайшоў у «Рому» на правах гадавой арэнды з магчымасцю наступнага выкупа за 10 млн еўра. 19 снежня 2010 года забіў пераможны мяч у браму «Мілана», якому належаў кантракт Бар’ела. У чэрвені 2011 года «Рома» выкупіла ўсе правы на нападніка.

У студзені 2012 года на правах арэнды стаў іграком «Ювентуса», а сезон 2012/13 правёў у «Джэноа». У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Вест Хэм», але замацавацца ў гэтым клубе не здолеў. Сезон 2014/15 пачаў у складзе «Ромы», аднак ніводнага разу на полі не з’явіўся.

У студзені 2015 года, у апошні дзень трансфернага акна, у трэці раз стаў іграком «Джэноа». У верасні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з дэбютантам Серыі A — футбольным клубам «Карпі»[3]. У студзені 2016 года перайшоў у «Аталанту»[4], а ўжо ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Кальяры»[5].

У жніўні 2017 года стаў іграком клуба СПАЛ[6]. Пакінуў ферарскую каманду ў ліпені 2018 года. У жніўні 2018 года перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна Іспаніі «Івіса»[7]. У студзені 2019 года пакінуў іспанскую каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Марка Бар’ела дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі 6 лютага 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Партугаліі, якая прахадзіла ў швейцарскім горадзе Цюрых. У тым матчы Бар’ела замяніў у другой палове другога тайма Луку Тоні.

Дасягненні правіць

«Мілан»:

«Ювентус»:

Зноскі

Спасылкі правіць