Марка Хук

нямецкі баксёр

Марка Хук (ням.: Marco Huck), імя пры нараджэнні Муамер Хукіч (сербск.: Муамер Хукић/Muamer Hukić); нар. 11 лістапада 1984 года, Угаа, абшчына Сеніца, Югаславія) — нямецкі баксёр сербскага паходжання, які выступае ў першай цяжкай вагавой катэгорыі (англ. Cruiserweight).

Баксёр
Марка Хук
Агульная інфармацыя
Мянушка ням.: Käpt'n
Грамадзянства  Германія
Дата нараджэння 11 лістапада 1984(1984-11-11) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Пражыванне Берлін, Германія
Вагавая катэгорыя Першая цяжкая вага (да 90,718 кг)
Рэйтынгі
Пазіцыя па рэйтынгу WBC 3
Пазіцыя па рэйтынгу WBO 2
Пазіцыя па рэйтынгу IBF 4
Прафесійная кар’ера
Першы бой 7 лістапада 2004
Колькасць баёў 47
Колькасць перамог 41
Перамог накаўтам 28
Паражэнняў 5
Нічыіх 1
Не адбыліся 0
marco-huck.de/index.php/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марка Хук, выхадзец з сям’і сербаў, да сямі гадоў жыў у абшчыне Нові-Пазар, вобласць Рашка, Сербія. У 1993 годзе ён пераехаў са сваёй сям’ёй з Югаславіі ў Германію, дзе жыў у горадзе Білефельд у сацыяльным каардынацыйным цэнтры. Марка вырас у беднай сям’і. У яго ёсць старэйшая сястра і дзве малодшых. У жніўні 2009 года атрымаў нямецкае грамадзянства.

Кікбоксінг правіць

Хук да бокса зрабіў кар’еру ў кікбоксінгу і трэніраваўся з Ульфам Шмітам ў палацы спорту горада Білефельд. Ва ўзросце 16 гадоў ён стаў чэмпіёнам Еўропы па кікбоксінгу, а ў 18 гадоў — самым маладым чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод нямецкіх каманд.

Зноскі

Спасылкі правіць