Марк Ізрайлевіч Бернштэйн

рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі (нар. 1965)

Марк Ізрайлевіч Бернштэйн (нар. 19 жніўня 1965, Мінск) — беларускі прадпрымальнік і спецыяліст IT-галіны. Найбольш вядомы як рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі пад псеўданімам Pessimist2006[1][2][3][4].

Марк Ізрайлевіч Бернштэйн
Род дзейнасці удзельнік праекта Вікімедыя, палітычны вязень
Дата нараджэння 19 жніўня 1965(1965-08-19) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сакавіку 2022 года Бернштэйн схоплены супрацоўнікамі ГУБАЗіК, меркавана, паводле абвінавачвання ў парушэнні расійскага закона пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваннем ім артыкулаў у Вікіпедыі на тэму расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе[2][5][6][7][8][9][10][11].

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Нарадзіўся ў Мінску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле звестак 2009 года, жыў у Мінску[1].

Удзел у рэдагаванні Вікіпедыі правіць

З канца 2009 года[1] да пачатку 2022 года[2] Бернштэйн уваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай Вікіпедыі, зрабіў больш за 200 000 правак[2]. Сваім «найлепшым» дасягненнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніц. Бернштэйн раіў новым рэдактарам Вікіпедыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагавання дасведчаных рэдактараў Вікіпедыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглых пунктаў гледжання, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпедыі[1].

Арышт у 2022 годзе правіць

10 сакавіка 2022 года расійскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя звесткі Марка Бернштэйна і абвінаваціў яго ў парушэнні новага закона пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаванне Бернштэйнам артыкулаў Вікіпедыі пра ўварванне Расіі ва Украіну парушае гэты закон[5][12].

11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў Бернштэйна ў Мінску[2][13]. Прарасійскія Telegram-каналы рэжыму Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бернштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджванні «фэйкавай і антырасійскай» інфармацыі[2][5]. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў»)[14][15][16].

11 сакавіка 2022 года Фонд Вікімедыя, які кіруе Вікіпедыяй і іншымі праектамі Вікімедыя, заявіў у адказ на запыт пра затрыманне Бернштэйна, што «групы Фонда „Давер, бяспека і правы чалавека“ [назірала] за працяглым крызісам ва Украіне і [была] ў шчыльным кантакце з супольнасцямі [Вікіпедыі] ў рэгіёне, каб забяспечыць іх бяспеку і рэагаваць на іх патрэбы»[2].

26 сакавіка 2022 года, па заканчэнні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Марка Бернштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»)[17], ён застаўся ў зняволенні. 24 чэрвеня 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яму 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (так званая «хатняя хімія»)[18].

29 сакавіка 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Бернштэйна палітычным зняволеным[19].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г Ананьев Р. В.. Писать для Википедии интересно и… выгодно (руск.). Мир энциклопедий. Праверана 12 сакавіка 2022.
  2. а б в г д е ё Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus (англ.). The Verge (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  3. «Распространял антироссийские фейки». В Беларуси задержали активиста и редактора Wikipedia // Новое время, 14.03.2022
  4. Мирченко Б. В Беларуси «за антироссийскую информацию» задержали редактора «Википедии» // Highload, 14.03.2022
  5. а б в В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org (руск.). Зеркало недели (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  6. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе "о фейках" (руск.). dev.by. Праверана 12 сакавіка 2022.
  7. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн (руск.)(недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 12 сакавіка 2022.
  8. В Минске задержали топового редактора Википедии (руск.). Европейское радио для Беларуси. Праверана 12 сакавіка 2022.
  9. В Минске задержали топового редактора Википедии за "антироссийские материалы" (руск.). Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  10. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов (руск.). Инфо24.ru. Праверана 12 сакавіка 2022.
  11. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна (руск.). Белсат. Праверана 12 сакавіка 2022.
  12. "В Беларуси задержали редактора "Википедии" Марка Бернштейна" [руская]. Настоящее Время. 11 March 2022. Праверана 12 March 2022.
  13. Entrepreneur, Activist Mark Bernstein Detained In Minsk (англ.). Хартыя’97. Праверана 12 сакавіка 2022.
  14. Популяризатору интернет-энциклопедии Wikipedia Марку Берштейну дали 15 суток — за «неповиновение» (руск.). Зеркало недели (12 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  15. Блогера Марка Бернштейна арестовали на 15 суток за «неподчинение милиции» (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 12 сакавіка 2022.
  16. Wiki-активист Марк Бернштейн получил 15 суток (руск.). Reform.by (12 сакавіка 2022). Праверана 13 сакавіка 2022.
  17. На аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна завялі крымінальную справу. Наша Ніва (26 сакавіка 2022). Праверана 26 сакавіка 2022.
  18. Вікіпедысту Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі». Новы Час (24 чэрвеня 2022).
  19. Заява беларускай праваабарончай супольнасці аб прызнанні 13 новых палітычных зняволеных. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 сакавіка 2022).