Марк Аўрэ́лій Кар (лац.: Marcus Aurelius Carus), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Каррымскі імператар, які кіраваў у 282283 гадах.

Марк Аўрэлій Кар
лац.: Marcus Aurelius Carus
Партрэт Кара на пасмяротным аўрэўсе  (руск.) (бел.
Партрэт Кара на пасмяротным аўрэўсе  (руск.)
Рымскі імператар
282283
Папярэднік Проб
Пераемнік Карын і Нумерыян
Нараджэнне каля 222[1]
Нарбонская Галія
Смерць ліпень/жнівень 283 года
Дзяржава Сасанідаў
Імя пры нараджэнні лац.: Marcus Numerius Carus
Жонка невядома
Дзеці 1) Карын
2) Нумерыян
3) Паўліна
Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар паходзіў, па ўсёй бачнасці, з Нарбонскай Галіі. Падчас кіравання імператара Проба ён займаў пасаду прэфекта прэторыя  (руск.). У 282 годзе Кар быў абвешчаны імператарам войскамі Рэцыі і Норыка. Ён разграміў сарматаў і квадаў на дунайскай мяжы, а потым здабыў перамогу над персамі ў Месапатаміі. Аднак пасля ўзяцця персідскай сталіцы Ктэсіфона  (руск.) і пераправы на процілеглы бераг Тыгра Кар сканаў у сваім намёце. Сыны Кара Карын і Нумерыян сталі яго наступнікамі[2].

Кар насіў наступныя пераможныя тытулы  (руск.): «Персідскі Вялікі» і «Германскі Вялікі» з 283 года[2].

Біяграфія правіць

Паходжанне і сям'я правіць

Будучы імператар Марк Аўрэлій Кар нарадзіўся каля 223 ці ў 224 годзе[2][3][4]. Гэта дата засноўваецца на паведамленні візантыйскага гісторыка VI стагоддзя Іаана Малалы, які згадвае ў сваёй «Хранаграфіі», што на момант смерці Кару было шэсцьдзясят гадоў[5]. Уільям Ледбетэр лічыць, што Кар нарадзіўся каля 230 года[6]. Дакладна невядомае пра радзіму і паходжанне Кара. У «Гісторыі Аўгустаў  (руск.)» аўтар біяграфіі Кара робіць адразу некалькі здагадак наконт гэтага пытання:

«Анезім, які вельмі старанна склаў жыццяпіс Проба, настойвае на тым, што Кар і нарадзіўся, і выхоўваўся ў Рыме, але што яго бацькі былі ілірыйцамі. Фабій жа Цэрыліян, які з вялікім уменнем выказаў гісторыю часу Кара, Карына і Нумерыяна, сцвярджае, што ён нарадзіўся не ў Рыме, а ў Ілірыцы і што яго бацькі былі не панонцами, а пунійцамі. Помніцца, у нейкім дзённіку я чытаў, што Кар быў медыяланцем, але быў запісаны на дошцы курыі горада Аквілеі[7]».

 
Правінцыя Нарбонская Галія каля 120 года.

Сучасныя гісторыкі, абапіраючыся на лацінскія (Аўрэлій Віктар  (руск.)[8], Еўтропій  (руск.)[9], Іеранім Стрыдонскі[10], Сідоній Апалінарый  (руск.)[11]) і грэчаскія (Іаан Занара[12]) крыніцы, мяркуюць, што Кар паходзіў з Нарбонскай Галіі ці яе сталіцы Нарбоны[13]. Тым самым ён перапыніў шэраг імператараў, якія паходзілі з Ілірыка. Аднак некаторыя навукоўцы, такія як Пат Сазерн, лічаць яго выхадцам з далмацыйскага горада Нарона[14]. Засноўваючыся на тым, што сын Кара Нумерыян меў номен  (руск.) «Нумерый», даследчыкі рэканструююць імя, дадзенае Кару пры нараджэнні, як Марк Нумерый Кар[6] або Марк Аўрэлій Нумерый Кар[13][2].

У Кара было два сыны: Марк Аўрэлій Карын і Марк Аўрэлій Нумерый Нумерыян. Апроч таго, у яго была дачка Паўліна, а таксама ўнук Нігрыніян  (руск.) (сын або Карына, або Паўліны), які сканаў неўзабаве пасля смерці свайго дзеда[14]. Вядома таксама, што Кар быў сенатарам і да ўступу на прастол займаў розныя вайсковыя і грамадзянскія пасады[15]. Ён знаходзіўся на пасту праконсула Кілікіі ў невядомым годзе[16]. Апроч таго, «Гісторыя Аўгустаў» улучае яго ў спіс палкаводцаў, якіх навучаў вайсковай справе сам імператар Проб[17].

Узыходжанне на прастол правіць

Пасля ўзыходжання на прастол Проб прызначыў Кара на пасаду прэфекта прэтарыянскай гвардыі, што сведчыць пра яго давер да яго[6]. Аднак у кіраванне Проба Кар так і не дасягнуў консульства, хоць звычайна прэфекты прэторыя, такія як, прыкладам, Луцый Петроній Таўр Валузіян пры Галіене і Юлій Плацыдзіян  (руск.) пры Аўрэліяне, пасля прэфектуры праз некаторы час найчасцей рабіліся консуламі[14].

Пра тое, як Кар быў абвешчаны імператарам, крыніцы расказваюць па-рознаму. Згодна адным крыніцам, гэта падзея адбылася яшчэ пры жыцці Проба, а па іншых — пасля яго забойства. У канцы 282 года, калі Проб знаходзіўся ў Сірміі, рэцыйскія і норыкскія легіёны паўсталі, абвясціўшы імператарам прэфекта прэторыя Кара, які рыхтаваў армію для запланаванага Пробам паходу супраць Персіі[14]. Згодна грэчаскай традыцыі, пададзенай Іаанам Занарам і Іаанам Антыяхійскім  (руск.), Кар пазнаў, што мясцовыя войскі хочуць абвясціць яго імператарам супраць яго ўласнай волі, і звярнуўся за саветам і з просьбай адхіліць яго ад камандавання да Проба[6]. Проб жа паслаў супраць мяцежнікаў армію, якая перайшла да Кара, а сам імператар быў забіты сваім целаахоўнікам[6].

 
Антанініян  (руск.) з партрэтам Кара.

Згодна значна больш шматлікай лацінскай традыцыі, Кар нічога Пробу не паведамляў, а быў сам завадатарам паўстання[6]. Далейшыя падзеі, што апісваюцца лацінскімі крыніцамі, у цэлым супадаюць з версіяй, выкладзенай у грэчаскіх працах. Таму запэўненні «Гісторыі Аўгустаў» пра недатычнасць Кара да паўстання супраць Проба не выклікаюць даверы, бо менавіта Кар атрымаў найбольшую выгаду ад салдацкага мяцяжу[18]. Калі Кар пазнаў пра гібель Проба, ён паведаміў сенату, што па волі арміі ён стаў імператарам[14]. Ён не папытаў у сенатараў нават фармальнай ухвалы, пренебрегнув тым самым традыцыямі[14]. Гэта сведчыла пра тое, што ўлада рымскіх імператараў, якая датуль прыкрывалася рэспубліканскімі звычаямі, набывае адкрыты аўтарытарны характар[2].

Кіраванне правіць

Пасля абвяшчэння імператарам Кар, па ўсёй бачнасці, астатнюю частку года займаў пасаду консула замест Проба[6]. Апроч таго, ён зрабіў усё магчымае для заснавання сваёй уласнай дынастыі. У адрозненне ад многіх яго папярэднікаў, Кар меў двух сталых сыноў, якія маглі дапамагаць кіраваць Рымскай імперыяй, што палегчыла заданне. Спачатку старэйшаму Карыну, а потым і малодшаму Нумерыяну ён прысвоіў тытулы «шляхетных цэзараў» (лац.: nobilissimus Caesar) і «правадыроў моладзі» (лац.: princeps iuventutis)[14][6]. Апроч таго, у наступным годзе Карын стаў консулам разам са сваім бацькам і быў падвышаны да звання аўгуста (то бок стаў раўнапраўным суправіцелем Кара), а Нумерыяна жанілі з дачкой новага прэфекта прэторыя Арыя Апра[6]. У перыяд свайго кароткага знаходжання на пасту імператара Кар таксама працягнуў палітыку ўмацавання моцы рымскай арміі, пачатую яшчэ пры Клаўдзіі II Гоцкім і Аўрэліяне[6]. На загад Кара былі жорстка пакараны забойцы яго папярэдніка[19].

Першым важным заданнем кіраванні Кара было спыніць уварванне ў Панонію сарматаў і квадаў, якія ўяўлялі сабою пагрозу Фракіі і Італіі і пераправіліся праз Дунай. Мусібыць, не заходзячы ў Рым, Кар адразу скіраваўся ў гэту правінцыю і нанёс дзякуючы майстэрскім вайсковым дзеянням гэтым плямёнам знішчальную паразу, знішчыўшы каля шаснаццаці тысяч варожых ваяроў і ўзяўшы ў палон яшчэ дваццаць тысяч душ абодвух палоў[20][6]. Гэтыя палонныя намаляваны на манетах, выпушчаных ужо ў кіраванне Нумерыяна, дзе імператар пададзены на калясніцы разам са сваім бацькам. На ёй ёсць надпіс «TRIVNFV(s) QVADOR(um)» (бел.: Трыумф над квадамі)[2]. Разгром сарматаў і квадаў адбыўся, па ўсёй бачнасці, яшчэ ў канцы 282 года[2]. У гонар гэтай перамогі Кар і яго сыны ганараваліся пераможнага тытула  (руск.) «Германскі Вялікі»[6].

Персідскі паход правіць

Пасля разгрому сарматаў і квадаў Кар разам з Нумерыянам прайшоў праз Фракію і малаазіяцкія правінцыі і прыбыў да рымска-персідскай мяжы[18]. Кізікскі  (руск.) манетны двор адзначыў з'яўленне Кара і Нумерыяна на Усходзе кляпаннем манет з надпісам «adventus»[2]. Карына імператар пакінуў сачыць за парадкам у заходніх правінцыях, асабліва ў Галіі. Па паведамленні Флавія Вопіска Сіракузяніна, Кар зваў сябе няшчасным па прычыне таго, што ён адправіў кіраваць Галіяй ад свайго імя Карына і хацеў пазбавіць яго звання цэзара[21]. Кар абвясціў, што галоўнай мэтай яго кіравання з'яўляецца знішчэнне Сасанідскай дзяржавы і вяртанне пад уладу рымлянаў Месапатаміі[2]. Персідскі паход быў запланаваны яшчэ пры Аўрэліяне, але ён не паспеў яго ажыццявіць, таму што быў забіты па дарозе на Усход. У Проба таксама было жаданне вярнуць страчаныя землі, але ён таксама не паспеў ажыццявіць задуму ў жыццё. Толькі Кару ўдалося рэалізаваць кампанію супраць персаў. Заданне палягчалі ўнутраныя хваляванні ў персідскай дзяржаве, у кіраванне Бахрама II[18]. Супраць яго паўстаў яго ўласны брат Гормізд, які спрабаваў стварыць незалежную дзяржаву ва ўсходняй частцы Сасанідскага Ірана[22].

 
Пасмяротны антанініян з партрэтам Кара.

Пазнаўшы пра задумы рымлянаў, устрывожаныя персы вырашылі затрымаць іх працяглымі перамовамі[18]. З гэтым падзеяй злучаюць адзін аповед. Персідскія паслы прыбылі ў рымскі лагер на заходзе, у той час, калі рымскае войска вячэрала. Персы выказалі жаданне папрысутнічаць на вячэры рымскага імператара. Яны ўбачылі Кара, апранутага як усе салдаты, які сядзеў на траве. Імператар вячэраў сёрбавам з тоўчанага гароху з кавалкамі старой салёнай свініны. Толькі ляжалы каля яго пурпурны плашч паказваў на яго высокае становішча. Пры выглядзе паслоў Кар нават не паварушыўся. Імператар падклікаў персаў да сябе і сказаў, што калі іх цар не задаволіць усе яго вымогі, то тады персідскія пашы і палі стануць больш голымі, чым яго галава. У пацверджанне гэтага імператар агаліў сваю лысую галаву. Потым Кар дадаў, што калі паслы галодныя, то яны могуць павячэраць разам з ім, а калі не, то каб яны неадкладна пакінулі межы рымскага лагера і вярталіся да свайго цара[18].

Кампанія супраць персаў мела вялікі поспех. Паводле згадвання гала-рымскага пісьменніка V стагоддзя Сідонія Апалінарыя, рымская армія пад камандаваннем Кара і Нумерыяана ўварвалася ў Персію праз Арменію[23]. Потым Кар рушыў уздоўж плыні месапатамскай ракі Тыгр, не сустракаючы на сваім шляху ніякага супраціву, бо адцягнены ўнутранымі хваляваннямі персідскі цар Бахрам II не меў магчымасці звярнуць усе свае сілы на барацьбу з рымлянамі[6]. Імператар дасягнуў сталіцы персідскай дзяржавы Ктэсіфона, які захапіў, а потым пераправіўся на процілеглы бераг Тыгра і заняў яшчэ адзін буйны месапатамскі горад Селеўкію  (руск.)[6]. Пасля гэтага Кар і яго сыны атрымалі пераможны тытул «Персідскі Вялікі»[6]. Гэтыя дасягненні ў некаторай ступені кампенсавалі паразы рымлянаў мінулых гадоў. Потым імператар вырашыў развіць поспех і працягнуць кампанію, пракраўшыся ўглыб персідскай тэрыторыі[2]. Па ўсёй бачнасці, прэфект прэторыя  (руск.) Арый Апр падтрымаў гэту задуму[2].

Смерць правіць

 
Антанініян з партрэтам Кара.

У самы разгар персідскага паходу Кар сканаў пад канец ліпеня ці напачатку жніўня 283 года ў сваім намёце пры так да канца і нявысветленых акалічнасцях[6]. Старажытныя крыніцы сцвярджаюць, што памёр ад хваробы[24] ці быў забіты маланкай у знак боскай адплаты, бо яму было дадзена прадказанне, што перамога будзе спадарожнічаць яму толькі да Ктэсіфона, а ён працягнуў рух далей[25][8].

У «Гісторыі Аўгустаў» прыводзіцца ліст нейкага Юлія Кальпурнія, які займаў пры Кары пасаду сакратара, які расказвае пра смерць імператара:

«Калі наш гасудар Кар, сапраўды дарагі[26], быў хворы і ляжаў у намёце, раптам устала бура з такой віхурай, што ўсё пацямнела і людзі не пазнавалі адзін аднаго; потым, калі ўсё было ахоплена бесперапынным дрыгаценнем ад бляску маланак і ўдараў грому і ўсё неба, здавалася, палала, мы перасталі разумець, што адбываецца. Раптам прагучаў крык, што імператар памёр, а потым — асабліва моцны ўдар грому, які зрынуў усіх у жах. У дадатак спальнікі гасудара, ахопленыя смуткам з нагоды яго смерці, запалілі намёт. З прычыны гэтага раптам пашырыўся слых, быццам ён загінуў ад маланкі, тады як, наколькі мы можам ведаць, усталявана, што ён памёр ад хваробы[27]».

Некаторыя сучасныя рэканструкцыі тых падзей мяркуюць, што Кар быў забіты пры спрыянні прэфекта прэторыя Арыя Апра[28]. На думку Уільяма Ледбетэра, хвароба з'яўляецца найболей праўдападобным тлумачэннем скону імператара[6]. Ён лічыць, што неверагодна, быццам імператар, які атрымаў буйную перамогу, быў забіты прма ў лагеры. Апроч таго, яго сын Нумерыян бесперашкодна заняў прастол, не сустрэўшы апазіцыі. Іншая версія заснавана на аповедзе Іаана Малалы, паводле якога Кар быў забіты ў кампаніі супраць гунаў пасля персідскага паходу[5], з ім згодзен і Іаан Занара[12]. Пасля смерці Кар быў абагаўлёны[29].

Вынікі кіравання правіць

Кіраванне Кара доўжылася трохі менш года (па паведамленні Хранографа 354 года  (руск.) — 10 месяцаў і 5 дзён[30]). Яго перамога на Усходзе была важная як з палітычнага пункту погляду, бо яна дазволіла Дыяклетыяну скласці мірнае пагадненне ў 288 годзе, умовы якога невядомыя, так і з культурнага пункту погляду.

Афрыканскі паэт Алімпій Немезіян  (англ.) прысвяціў некаторую частку свайго твора «Кінегетыка» («Пра паляванне») святкаванню перамогі Кара і Нумерыяна і нават расказваў пра трыумфальнае вяртанне імператараў у Рым, якое так і не адбылося[31]. Гэта перамога знайшла вялікі водгук у V стагоддзі, калі паэт і пісьменнік Сідоній Апалінарый звяртаўся да Кансенцыя Нарбонскага, напамінаючы яму пра перамогі сваіх суграмадзян[32], і Сінезій Кірэнскі  (руск.) памянуў Кара ў сваёй працы «Пра царства»[33]. «Гісторыя Аўгустаў» характарызуе Кара як «чалавека, так бы мовіць, сярэдняй вартасці, якой варта хутчэй аднесці да добрых, чым да благіх гасудароў»[34], а ў іншым месцы заве ўжо «добрым гасударом»[20].

У мастацтве правіць

Заўвагі правіць

  1. Іаан Малала
  2. а б в г д е ё ж з і к Грант 1998.
  3. Canduci 2010, p. 105.
  4. Lendering 2002.
  5. а б Иоанн Малала. Хронография. XII. 34.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Leadbetter 2001.
  7. Флавий Вописк Сиракузянин, IV. 2—4.
  8. а б Аврелий Виктор, XXXVIII. 4.
  9. Евтропий. Бревиарий от основания Города. IX. 12. 1.
  10. Иероним Стридонский. Хроника. 284.
  11. Сидоний Аполлинарий. Стихи. XXIII. 88.
  12. а б Иоанн Зонара, XII. 30.
  13. а б M. Aurelius.
  14. а б в г д е ё Southern 2001, p. 132.
  15. Флавий Вописк Сиракузянин, V. 1—4.
  16. Флавий Вописк Сиракузянин, IV. 6.
  17. Флавий Вописк Сиракузянин, Проб. XXII. 3.
  18. а б в г д Gibbon 1930.
  19. Кар, Гай-Марк-Аврелий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  20. а б Флавий Вописк Сиракузянин, Кар, Карин и Нумериан. IX. 4.
  21. Флавий Вописк Сиракузянин, Кар, Карин и Нумериан. VII. 2—3.
  22. Southern 2001, p. 241.
  23. Сидоний Аполлинарий. Стихи. XXIII. 91—96.
  24. Флавий Вописк Сиракузянин, Кар, Карин и Нумериан. VIII. 1.
  25. Фест. Бревиарий деяний римского народа. 24.
  26. Гульня слоў: carus у перакладзе з лацінскай мовы азначае дарагі.
  27. Флавий Вописк Сиракузянин, Кар, Карин и Нумериан. VIII. 5—7.
  28. Southern 2001, p. 133.
  29. Олимпий Немезиан. Об охоте. 64.
  30. Хронограф 354 года. Часть 16.
  31. Олимпий Немезиан. Об охоте. 63 и далее.
  32. Сидоний Аполлинарий. Стихи. XXIII. 88—96.
  33. Синезий Киренский. О царстве. 18.
  34. Флавий Вописк Сиракузянин, Кар, Карин и Нумериан. III. 8.
  35. Platen, August von.. Der Tod des Carus (ням.). Zeno.org. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 28 снежня 2012.

Крыніцы і літаратура правіць

Крыніцы правіць

  1. Аврелий Виктор. Кар, Карин и Нумериан // О цезарях.
  2. Флавий Вописк Сиракузянин. История Августов // Кар, Карин и Нумериан.
  3. Иоанн Зонара. Сокращение истории // От Александра Севера до Диоклетиана. Архівавана 21 мая 2008.

Літаратура правіць

  1. Gibbon, Edward. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire. Volume 2. Chapter 12. — N. Y.: Fred de Fau and Co, 1930.
  2. Jones, A. H. M. M. Aurelius (? Numerius) Carus // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I : A.D. 260–395. — P. 183. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
  3. Mazzarino, Santo. Antico, tardoantico ed era costantiniana. — Edizioni Dedalo, 1980.
  4. Грант, М. Римские императоры. Кар. — М.: ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
  5. Leadbetter, William.. Carus (282—283 A.D.) (англ.). An Online Encyclopedia of Roman Emperors. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 28 снежня 2012.
  6. Southern, Pat. The Roman Empire from Severus to Constantine. — L., N. Y.: Routledge, 2001.
  7. Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome’s Immortal Emperors. — Pier 9, 2010.

Спасылкі правіць

  • Lendering, Jona.. Carus (англ.)(недаступная спасылка) (25 красавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 28 снежня 2012.
  • Монеты Кара (англ.). Праверана 25 снежня 2012.