Марк Мацвеевіч Антакольскі

Марк Мацве́евіч Антако́льскі (Мо́рдух Ма́тысавіч Антако́льскі; 21 кастрычніка (2 лістапада) 1843, Вільня, Расійская імперыя — 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1902, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя) — знакаміты скульптар-рэаліст, у 1871 акадэмік, прафесар скульптуры з 1880.

Марк Мацвеевіч Антакольскі
руск.: Марк Антокольский
Фатаграфія
Партрэт работы В. Васняцова
Імя пры нараджэнні Мо́рдух Ма́тысавіч Антако́льскі
Дата нараджэння 2 (14) лістапада 1840
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1902[2] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Род дзейнасці скульптар
Жанр скульптура
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм
Вядомыя працы Помнік Пятру I  (руск.)
Уплыў на Boris Schatz[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Марк Мацвеевіч Антакольскі нарадзіўся ў Вільні. Прозвішча паходзіць ад назвы прыгарада Антокаль  (руск.) (літ.: Antakalnis, цяпер адзін з раёнаў горада).

Ён быў малодшым, сёмым, дзіцем ў яўрэйскай сям’і. Яго бацькі былі людзьмі небагатымі і вельмі рэлігійнымі. Яшчэ хлопчыкам Антакольскі маляваў усюды, дзе толькі мог — на стале, на сценах. Бацькі ставіліся рэзка негатыўна да захаплення сына. Але, калі хлопчык падрос, яго аддалі ў навучанне да разьбяра па дрэве. Аб таленавітым чалядніку даведалася жонка віленскага генерал-губернатара У. І. Назімава Н. А. Назімава — вядомая заступніца мастацтваў. Дзякуючы яе хадайніцтву будучага вялікага скульптара прынялі ў Акадэмію мастацтваў (яму было дазволена наведваць вольным слухачом скульптурны клас).

 
«Іван Грозны»

У 1864 годзе Антакольскаму быў прысвоены сярэбраны медаль за гарэльеф «Яўрэй-кравец», а ў 1868 годзе — залаты за гарэльеф «Скупы». Падчас вучобы ў Акадэміі Антакольскі не толькі ў дасканаласці авалодаў рускай мовай (дома гаварылі на ідыш), але і захапіўся расійскай гісторыяй і літаратурай. І першай вялікай яго працай стала статуя «Іван Грозны» (1870). Савет Акадэміі прысудзіў студэнту Марку Антакольскаму за «Івана Грознага» вышэйшую ўзнагароду — званне акадэміка. Вялікая княгіня Марыя Мікалаеўна  (руск.), заступніца Акадэміі мастацтваў, прыйшла ў захапленне ад скульптуры і распавяла аб працы маладога мастака імператару Аляксандру II. Статуя зрабіла на цара велізарнае ўражанне, і ён набыў яе для Эрмітажа за 8 тысяч рублёў (па тых часах велізарная сума).

Сталыя гады правіць

У 1871 годзе, пасля заканчэння Акадэміі, Антакольскі з’язджае ў Рым і Парыж. У той час гэта была звычайная для выпускнікоў Акадэміі мастацтваў практыка. Лічылася, што будучыя скульптары і жывапісцы павінны акунуцца ў культурную атмасферу і ўбачыць работы класікаў  (руск.) у арыгіналы. У Рыме Антакольскі працаваў над статуяй Пятра I, задуманай яшчэ ў Расіі. Гэтую працу ён выслаў у Санкт-Пецярбург. У гэты ж час Антакольскага абралі членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі. У 1878 годзе ён паказаў свае новыя працы на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы і атрымаў яе вышэйшую ўзнагароду і французскі Ордэн Ганаровага легіёна. Неўзабаве яго абралі ганаровым членам многіх заходнееўрапейскіх акадэмій: Венскай, Берлінскай, Лонданскай і іншых.

У 1889 у скульптар стварае статую «Нестар-летапісец». У 1891 годзе ён завяршае яшчэ дзве працы: маёліка «Яраслаў Мудры» і бронзавую статую «Ярмак».

Памёр Антакольскі ў Франкфурце-на-Майне (па іншых крыніцах — у горадзе Бад-Хомбург) і быў пахаваны ў Пецярбургу на Праабражэнскіх яўрэйскіх могілках  (руск.).

Антакольскі шмат пісаў, вядомыя яго артыкулы па пытаннях мастацтва ў «Санкт-Пецярбургскіх ведамасцях  (руск.)», «Неделе», часопісе «Мастацтва і мастацкая прамысловасць», у «Весніку Еўропы  (руск.)» ў 1887 апублікаваная яго «Аўтабіяграфія», незадоўга да смерці напісаў раман «Бэн-Ізак» — хроніку з яўрэйскага жыцця.

Пад рэдакцыяй У. В. Стасава і з яго вялікай прадмовай пасля смерці скульптара была выдадзена кніга "Марк Мацвеевіч Антакольскі. Яго жыццё, творчасць, лісты і артыкулы "(Санкт-Пецярбург — Масква, 1905).

Унучаты пляменнік М. М. Антакольскага — вядомы паэт Павел Антакольскі  (руск.).

Зноскі

  1. Антокольский Марк Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 1 лютага 2018.
  4. RKDartists Праверана 1 лютага 2018.

Літаратура правіць

  • Э. В. Кузнецова. М. М. Антокольский. Жизнь и творчество. Москва, 1989.
  • Olga Litvak. Rome and Jerusalem: The Figure of Jesus in the Creation of Mark Antokol’skii // The Art of Being Jewish in Modern Times. Eds. Barbara Kirshenblatt-Gimblett and Jonathan Karp. Philadelphia, University of Pennsylvania Press, 2007 (Jewish Culture and Contexts),

Спасылкі правіць