Марк Фурый Бібакул

Марк Фурый Бібакул (лац.: Marcus Furius Bibaculus; нар. 103 да н.э.) — рымскі паэт-неатэрык. Па звестках Гераніма Стрыдонскага нарадзіўся ў Крэмоне і, імаверна, пражыў доўгае жыццё. Ад ягоных твораў засталіся нешматлікія ўрыўкі.

Марк Фурый Бібакул
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні лац.: Marcus Furius Bibaculus
Дата нараджэння 103 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе да н.э.
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Бацька невядома
Маці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр iambic poetry[d][2]
Мова твораў лацінская мова[3]

Часам Марка Фурыя Бібакула прапануецца атаясняць з Фурыем з вершаў Катула, аднак адзінага меркавання на гэты конт няма.

Творчасць правіць

Марк Фурый больш вядомы дзякуючы сваім эпіграмам, у прыватнасці і палітычнага зместу — на Цэзара і Актавіяна, а таксама іх прыхільнікаў.

Таксама ў яго ёсць твор напісана прозай. Гэта зборнік, які носіць назву «Літаратурныя творы». На жаль, практычна нічога з творчасці Бібакула не дайшло да нашых дзён. У асноўным пра іх вядома з творчасці Катула.

Зноскі

  1. Perseus Digital Library — 1987. Праверана 3 верасня 2019.
  2. Perseus Digital Library — 1987. Праверана 10 лютага 2020.
  3. PHI Latin Texts Праверана 10 красавіка 2021.

Літаратура правіць

  • Franz Skutsch: Furius 37). In: Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft (RE). Band VII,1, Stuttgart 1910, Sp. 320—322.