Ма́рлан Бра́нда (англ.: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омаха, Небраска, ЗША — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэатра, рэжысёр. Адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх акцёраў.

Марлан Бранда
Marlon Brando
Дата нараджэння 3 красавіка 1924(1924-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2004(2004-07-01)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Marlon Brando, Sr.[d]
Маці Dodie Brando[d]
Жонка Anna Kashfi[d][6], Movita Castaneda[d][6] і Tarita Teriipaia[d]
Дзеці Stephen Blackehart[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінарэжысёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр
Кар’ера 1944—2004
Кірунак вестэрн
Узнагароды Оскар (1954, 1972)
Залаты глобус (1954, 1972)
BAFTA (1952, 1953, 1954)
Эмі (1979)
IMDb ID 0000008
marlonbrando.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944 дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п’есе «Я памятаю маму», а ў 1950 — у кіно (фільм «Мужчыны»).

Для акцёрскай манеры Бранда ўласцівы непасрэдная эмацыйнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела ўплыў на такіх акцёраў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніра, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі — ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў — Ф. Ф. Копалы, Э. Казана, Б. Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».

Фільмаграфія правіць

Зноскі правіць

  1. а б Marlon Brando // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marlon Brando // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. а б в г Freebase — 2007.

Спасылкі правіць