Марскія млекакормячыя

Марскі́я млекакормячыя́ — водныя млекакормячыя, якія жывуць у акіяне ці іншых марскіх экасістэмах. Яны ўключаюць у сябе такіх жывёл, як то цюлені, кіты, сірэны, марскія выдры і белыя мядзведзі. Гэтыя млекакормячыя не ўтвараюць асаблівы таксон або сістэматычную групоўку, але хутчэй маюць поліфілічную сувязь дзякуючы канвергентнай эвалюцыі, бо яны дакладна не маюць агульнага продка. Марскія млекакормячыя аб’яднаныя праз іхную залежнасць ад марскага асяроддзя, дзе яны харчуюцца.

Марскі леапард з’яўляецца адным з прадстаўніком марскіх млекакормячых.

Спосабы адаптацыі марскіх млекакормячых да воднага жыцця значна вар’іруюцца паміж відамі. Як прыклад, кіты і сірэны цалкам праводзяць час у вадзе. Плаўняногія і марскія львы з’яўляюцца паўводнымі жывёламі, бо яны праводзяць большую частку свайго жыцця ў вадзе, але выходзяць на паверхню для спарвання, народзін і лінькі. У адрозненне ад гэтага, выдры і палярныя мядзведзі значна менш прыстасаваныя да воднага жыцця. Дыета розных марскіх млекакормячых значна адрозніваецца адзін ад аднаго. Гэтак, некаторыя з іх могуць харчавацца зоапланктонам, іншыя могуць есці рыбу, кальмараў, малюскаў, марскую траву, а некаторыя харчуюцца іншымі млекакормячымі. У той час як колькасць марскіх млекакормячых даволі малая ў параўнанні з колькасцю ўсіх млекакормячых на планеце, іхная роля ў розных экасістэмах даволі вялікая, асабліва ў дачыненні да падтрымання жыццядзейнасці марскіх экасістэм. Гэтая роля ў захаванні экасістэм выклікае асаблівую заклапочанасць, бо 23 % відаў марскіх млекакормячых знаходзяцца пад пагрозай вымірання.

Значна паўплывала на колькасць марскіх млекакормячых дзейнасць чалавека. Перш за ўсё яны сталі мішэнню для абарыгенных народаў, які палююць на іх праз атрыманне ежы і іншых рэсурсаў. Многія з млекакормячых таксама падвяргаліся камерцыйнай прамысловасці, што прывяло да рэзкага зніжэння ўсіх папуляцый прамысловых відаў, як то кіты і цюлені. Камерцыйнае паляванне прывяло да знікнення марской каровы, марской норкі, японскага марскога льва і карыбскага цюленя-манаха. Пасля таго, як камерцыйнае паляванне скончылася, некаторыя віды, як то шэры кіт і паўночны даўгалыч, аднавіліся ў лічбах. Наадварот, іншыя віды, як то паўночнаатлантычны кіт, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Акрамя палявання, марскія млекакормячыя могуць быць забітыя праз заблытванне ў сетках рыбаловаў. Павелічэнне трафіку праз акіян выклікае сутыкненне хуткіх марскіх суднаў і буйных марскіх млекакормячых. Дэградацыя марскіх экасістэм таксама пагражае марскім млекакормячым і іхнай здольнасці знайсці і злавіць ежу. Шумавое забруджванне, напрыклад, можа адмоўна адбіцца на рэхалакацыі млекакормячых, а таксама наступствы глабальнага пацяплення дрэнна ўплываюць на арктычныя ўмовы.

Спасылкі правіць