Маруан Фелайні

бельгійскі футбаліст

Маруан Фелайні-Бакіуі (фр.: Marouane Fellaini-Bakkioui; нар. 22 лістапада 1987, Этэрбек, Бельгія) — бельгійскі футбаліст мараканскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2007—2018). На клубным узроўны выступаў за льежскі «Стандард», «Эвертан» і «Манчэстэр Юнайтэд» і «Шаньдун Лунэн».

Футбол
Маруан Фелайні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Маруан Фелайні-Бакіуі
Мянушкі Фелі (англ.: Felli), Фела (англ.: Fella)
Нарадзіўся 22 лістапада 1987(1987-11-22)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 194 см
Вага 84 кг[3]
Пазіцыя апорны паўабаронца, цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—1997 Бельгія Андэрлехт
1997—2000 Бельгія Монс
2000—2002 Бельгія Руаяль Франк Барын
2002—2004 Бельгія Шарлеруа
2004—2006 Бельгія Стандард (Льеж)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Бельгія Стандард (Льеж) 64 (9)
2008—2013 Сцяг Англіі Эвертан 141 (25)
2013—2019 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 119 (12)
2019—2023 Кітай Шаньдун Лунэн 108 (39)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Бельгія Бельгія (да 18) 3 (0)
2006 Бельгія Бельгія (да 19) 6 (1)
2006—2007 Бельгія Бельгія (да 21) 7 (0)
2008 Бельгія Бельгія (да 23) 1 (0)
2007—2018 Бельгія Бельгія 87 (18)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у складзе зборнай Бельгіі. Чэмпіён і ўладальнік Суперкубка Бельгіі 2008 года ў складзе «Стандарда».

Найлепшы футбаліст афрыканскага паходжання чэмпіянату Бельгіі 2008 года, найлепшы малады ігрок «Эвертана» 2009 года.

Вядомы сваім высокім ростам (194 см) і фрызурай у стылі «афра»[4].

Крыніцы правіць

  1. Marouane Fellaini // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marouane Fellaini // FBref.com
  3. http://www.soccerbase.com/players/player.sd?player_id=46145
  4. Fellaini to provide a silver lining for Everton's season with midfielder set to dye afro for charity (англ.). Daily Mail (25 красавіка 2013).