Марціна Мунц (ням.: Martina Munz; нар. 26 снежня 1955, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, дэпутат Нацыянальнага Савета  (польск.) Федэральнага Сходу з 2013 года.

Марціна Мунц
ням.: Martina Munz
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 26 снежня 1955(1955-12-26) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Сайт martinamunz.ch (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мунц з’яўляецца членам Нацыянальнага Савета  (польск.) з 9 верасня 2013 года, калі заняла месца Ханса-Юрга Фера  (ням.), які сышоў у адстаўку[1]. З таго часу двойчы пераабіралася. У рамках парламенцкай працы з’яўляецца членам камісіі па прававых пытаннях Нацыянальнага Савета.

Паводле яе ўласных заяў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыю Швейцарыі ў 1993 годзе[2]. З’яўляецца членам Кантанальнага савета кантона Шафгаўзен  (ням.) са студзеня 2000 года, а з сакавіка 2009 года і кіраўніком аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 года была абраная прэзідэнтам Швейцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадукты[3].

Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскай гаспадаркі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і з’яўляецца настаўнікам прафесійнай школы.

Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне Халау  (руск.) кантона Шафгаўзен.

4 лютага 2021 года ўзяла шэфства над Юліяю Слуцкай, заснавальніцай «Press Club Belarus» і беларускай палітычнай зняволенай[4]. 28 верасня 2021 года стала патронам Алены Талкачовай, журналісткі «TUT.BY» і палітвязня[5].

Зноскі

  1. SP Schweiz: Eine Ikone tritt zurück, Neue Zürcher Zeitung  (укр.), 24 мая 2013
  2. Rubrik Über mich martinamunz.ch, 15 сакавіка 2014
  3. Präsidium. gentechfrei.ch, 7 лістапада 2020.
  4. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  5. Members of Parliament from Germany, Switzerland and Ukraine adopt political prisoners Piotr and Yuliya Marchanka, Alena Talkachova and Mikhail Ferenets (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (28 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць