Марцін Сміглецкі

Марцін Сміглецкі (лац.: Martinus Smiglecius, польск.: Marcin Śmiglecki, 11 лістапада 1563, па іншых звесткі 1562 або 1572, Львоў — 26 ліпеня 1618, Каліш) — багаслоў і філосаф, вядомы ў свой час палеміст Вялікага княства Літоўскага, выкладчык у езуіцкіх калегіях і адзін з самых выбітных прафесараў Віленскай езуіцкай акадэміі.

Марцін Сміглецкі
Дата нараджэння 21 лістапада 1563
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1618(1618-07-26)[1] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера багаслоўе
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Ураджэнец Львова, адукацыю атрымаў ў Акадэміі віленскага Таварыства Ісуса, дзе яму была прысвоена ступень магістра тэалогіі. У 1581 годзе ў Рыме, дзе працягнуў навучанне, уступіў у ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію (1582—1584) і тэалогію (1584—1586) пад кіраўніцтвам Франсіска Суарэса і Раберта Белларміно. Па вяртанні выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі філасофію (1586—1590) і схаластычную тэалогію (1591—1599). Атрымаў ступень доктара тэалогіі (1594).

Быў рэктарам езуіцкіх навучальных устаноў у Пултуску (1600—1602), Познані (1602—1607), Калішы (1609—1611). Удзельнічаў у шостай і сёмай Генеральных кангрэгацыях ордэна езуітаў у Рыме (1608, 1615).

Гліняная урна з прахам Сміглецкага была знойдзена ў 1856 годзе пад вялікім алтаром у Калішскім фарным касцёле. На скрыні быў выпісаны ўвесь алфавіт (сімвал вучонасці) і чытаўся надпіс Martinus Smiglesius AD 1619.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.