Марш у імя́ Ісу́са — штогадовае міжканфесійнае мерапрыемства, падчас якога хрысціяне праходзяць маршам па гарадах у розных краінах свету.

Марш у імя Ісуса ў Страсбуры, 2012

Гісторыя правіць

Упершыню марш прайшоў у Лондане ў 1987 годзе як гарадскі марш з удзелам прыкладна 15 000 чалавек[1] і быў вынікам супрацоўніцтва трох царкоўных груп: неахарызматычнай  (англ.) групы евангельскіх цэркваў «Піянер», хрысціянскага брацтва «Іхтус»  (англ.) і «Моладзь з місіяй  (англ.)». Разам з царкоўным лідарам Грэхэмам Кендрыкам яны ўзначалілі гэты рух, які цягам трох гадоў распаўсюдзіўся па ўсёй Вялікабрытаніі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы, а пасля і ў іншых рэгіёнах.

25 мая 1994 года адбыўся першы Сусветны марш у імя Ісуса, які аб'яднаў больш за дзесяць мільёнаў хрысціян болей чым 170 народаў. Хоць арганізацыя, якая была ініцыятарам правядзення маршаў, распалася пасля Маршу 2000 года, Марш у імя Ісуса арганізоўваецца ў шмат якіх краінах рознымі арганізатарамі і ў разных формах. Паводле некаторых ацэнак, у Сусветным маршы 10 чэрвеня 2000 года ўзялі ўдзел больш за 60 мільёнаў чалавек у 180 краінах свету.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. История Всемирного Марша (руск.). i4J Team. Праверана 16 ліпеня 2012.

Спасылкі правіць