Марыго

сталіца Сен-Мартэна

Марыго́ — самы вялікі горад і сталіца французскага заморскага дэпартамента Сен-Мартэн, які знаходзіцца ў Карыбскім моры. Насельніцтва горада складаецца з 5,7 тыс. чалавек.

Горад
Марыго
фр.: Marigot
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 53,2 км²[1]
Насельніцтва
5,7 тыс. чалавек (2006)
Паштовыя індэксы
97150
Марыго на карце Францыі
Марыго (Францыя)
Марыго
Марыго (Францыя)
Марыго

Невялікая рыбалавецкая вёска, якую потым назвалі Марыго, атрымала статус сталіцы пад час кіравання караля Луі XVI, які пабудаваў форт Сен Луі, у заліве Марыго. Сёння гэта самы значны будынак горада.

Марыго тыповы карыбскі горад, з лёгкімі драўлянымі дамамі. Кірмашы праходзяць кожную сераду і суботу, на іх можна знайсці какосы, авакада, розныя гатункі рыбы і іншыя разнастайныя тавары.

Спасылкі правіць

  1. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.