Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — латвійскі савецкі і расійскі[11] дырыжор, педагог, народны артыст РСФСР (1986). Сын дырыжора Арвідса Янсанса.

Марыс Янсанс
Mariss Jansons
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 студзеня 1943(1943-01-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2019(2019-12-01)[3][4][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Арвідс Янсанс[7]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Hans Swarowsky[d]
Прафесіі дырыжор, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна і арган[d]
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Andris Nelsons[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Камандор ордэна Заслуг
Камандор ордэна Заслуг
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго матуля, спявачка Іраіда Янсонэ, яўрэйка з паходжання, нарадзіла яго ў Рызе. Усе сваякі Марыса па матчынай лініі загінулі падчас Халакоста.

У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградскую кансерваторыю, дзе навучаўся ігры на фартэпіяна і дырыжыравання. У 1969 годзе працягваў навучанне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Герберта фон Караяна. У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградскага філарманічнага аркестра (сёння Санкт-Пецярбургскі філарманічны аркестр). З 1979 да 2000 года быў галоўным дырыжoрам Філарманічнага аркестра ў Осла, Нарвегія.

У красавіку 1996 года ў Осла Марыс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўлення оперы Багема Джакама Пучыні. Акрамя нарвежскага аркестра ў розны час кіраваў таксама Лонданскім сімфанічным аркестрам, Пітсбургскім сімфанічным аркестрам і Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё.

З 1 верасня 2004 года Марыс Янсанс з’яўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Кансертгебау ў Амстэрдаме, яго папярэднікам быў Рыкарда Шаі.

У 2006 годзе дырыжыраваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сезоне 20052006 гадоў дырыжыраваў цыклам канцэртаў, прысвечаных стагоддзю Шастаковіча.

Зноскі

  1. Mariss Jansons // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mariss Jansons // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Zum Tod von Mariss Jansons Ein Dirigent von WeltruhmDeutschlandfunk Kultur, 2019.
  4. Conductor emeritus Mariss Jansons 1943-2019Каралеўскі аркестр Кансертгебау, 2019.
  5. Le chef d’orchestre letton Mariss Jansons est mort // Le Monde / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2019. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  6. Mariss JansonsFrance Musique. Праверана 11 студзеня 2020.
  7. https://www.francemusique.fr/personne/mariss-jansons
  8. Mensenlinq // Mensenlinq
  9. а б https://www.wienerphilharmoniker.at/orchestra/philharmonic-journal/blogitemid/1307
  10. а б https://www.berliner-philharmoniker.de/en/titelgeschichten/20172018/jansons-75/
  11. Арфей. Сайт Расійскага дзяржаўнага тэлерадыёцэнтра Архівавана 1 лютага 2014.

Спасылкі правіць