Марыя Віцебская

княжна віцебская, першая жонка Альгерда

Марыя або Ганна, у гістарыяграфічнай традыцыі Марыя Яраслаўна (да 1306 — 1346) — першая жонка вялікага князя літоўскага Альгерда, вялікая княгіня літоўская (1345—1346).

Марыя Віцебская
Віцебская княжна Марыя (сучасная карціна, мастак Ігар Дураў).
Віцебская княжна Марыя (сучасная карціна, мастак Ігар Дураў).
вялікая княгіня літоўская
1345 — 1346
Пераемнік Ульяна Аляксандраўна
Нараджэнне не пазней за 1305
Смерць 1346
Род Ізяславічы Полацкія
Муж Альгерд[1]
Дзеці Агрыпіна Альгердаўна, Фёдар Альгердавіч[d], Андрэй Альгердавіч[2], Дзмітрый Альгердавіч і Уладзімір Альгердавіч
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць заснаванне Пятніцкай царквы ў Вільні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Імаверна, паходзіла з роду віцебскіх князёў Васількавічаў, галіны Ізяславічаў Полацкіх. Пэўны яе радавод і нават імя бацькі невядомы. Князь Яраслаў Васілевіч, як бацька альгердавай жонкі, названы толькі ў дадатку да «Хронікі Быхаўца» — «Радаводзе віцебскіх князёў», які неверагодны і выводзіць іх ад вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Яраславіча[ru].

Імя правіць

Паводле Яна Длугаша, маці ўсіх сыноў Альгерда была цвярская княжна, яе імя ён не называе. Пазней Марцін Кромер паўтараў за Длугашам, але дадаў, што цвярскую княжну звалі Марыяй, разам з тым Кромер пісаў пра атрыманне Альгердам Віцебска праз шлюб. Потым Мацей Стрыйкоўскі даваў звесткі, што Альгерд меў дзвюх жонак — першую з Віцебска і другую з Цвяры. Крыніца звестак Кромера (часткова) і Стрыйкоўскага стала вядома толькі ў XIX ст. — «рускі» летапіс узору «Хронікі Быхаўца», якую апублікаваў Тэадор Нарбут.

У «Хроніцы Быхаўца» віцебская княжна названа Ганнай, а збоку невядомай рукою папраўлена на Марыю. Няма пэўнасці — ці не зроблена праўка пад уплывам «Радаводу віцебскіх князёў», неверагоднага дадатку да хронікі. У «Хроніцы Быхаўца» храналогія шлюбаў Альгерда паблытаная — віцебская княжна ў ёй другая жонка, а не першая, што вядома з верагодных крыніц. Імя другой жонкі — цвярской княжны Ульяны — вядома з яе дарчай граматы царкве ў Азярышчы. Таксама блытаніны дадае і імя Ульяны ў інацтве — Марына.

Даследчыкі адзначаюць, што познія крыніцы змешваюць імёны альгердавых жонак[3]. За імі, або побач, ідуць мясцовыя віцебскія паданні, паводле іх Ульяна вясной 1392 года прыняла схіму з імем Марыя, у некаторых варыянтах Марфа, у Свята-Духавым манастыры[4]. Аднак на праўдзе Ульяна свае апошнія месяцы жыла ў Кіеве, дзе перад смерцю прыняла схіму і пахавана ў Кіева-Пячорскай лаўры.

Такім чынам, зваць Марыяй віцебскую княжну, першую жонку Альгерда, прынята даволі ўмоўна.

Дзеці правіць

Інфармацыя пра дзяцей пададзена паводле Л. Вайтовіча[5].

Зноскі

Літаратура правіць