Марыя Гажыч (20 сакавіка 1860, Вішэра, Курская губерня — 13 верасня 1935, Гродна) — беларуская мастачка-жывапісец, рэстаўратарка, педагог, грамадскі дзеяч.

Марыя Паўла Гажыч
Фатаграфія
Аўтапартрэт, малюнак з альбома
Імя пры нараджэнні Марыя Хшаноўская
Дата нараджэння 20 сакавіка 1860(1860-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1935(1935-09-13) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Tadeusz Chrzanowski[d]
Муж Канстанцін Гажыч[d]
Род дзейнасці мастачка, religious sister
Жанр пейзаж, нацюрморт, партрэт, пабытовы жывапіс, сакральны жывапіс
Вучоба
Уплыў Войцех Герсан, Tony Robert-Fleury[d], Адольф-Вільям Бугеро і Жуль Лефеўр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і Тадэвуша Хшаноўскага — чыноўніка высокай пасады, які працаваў у галіне будаўніцтва чыгункі і мастоў у Курскай губерні. Маці Марыі — Эльжбета Нобель — паходзіла са шведскай арыстакратыі. Сям’я мела чацвёра дзяцей і жыла заможна. Зімовыя месяцы праводзілісь пераважна ў Варшаве, улетку падарожнічалі па Еўропе. Часта наведвалі маёнтак Сегянёўшчыну пад Ваўкавыскам, належаўшы бацьку, які любіў паляваць у Свіслацкай пушчы.

 
Аўтапартрэт, 1896.

Першапачатковую адукацыю дзеці Хшаноўскіх атрымоўвалі дома, дзе асаблівая ўвага надавалася вывучэнню моваў, для чаго запрашаліся настаўнікі з Францыі і Англіі. Мастацкую Марыя адукацыю атрымала ў Варшаве, у 1874—1878 гадах, у класе малюнка Войцеха Герсана, які быў выпускніком Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля закрыцця ў 1866 годзе Школы мастацтваў у Варшаве, гэты клас на 40 лет стаў адзінай мастацкай вучэльняй Рэчы Паспалітай. Там Марыя пазнаёмілася і пасябравала з Ганнай Білінскай, якая паходзіла з незаможнай сям’і лекара на Кіеўшчыне, будучым вядомым польскім мастаком, яскравай прадстаўніцай «Mіodej Polski».

У 1886 году Марыя працягнула вучобу ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе настаўнікамі яе былі Тоні Рабэр-Фляры, Вільям Адольфа Бужэро і Жан Юзаф Лефэбрэ. Ужо ў снежні 1886 года яна атрымала пахвальную адзнаку ў школьным конкурсе[1]. Менавита з матэрыяльнай дапамогай Марыі змагла пазней атрымаць адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы і Ганна Білінская.

У 1878 годзе Марыя дэбютавала на выставе Таварыства заахвочвання мастацтваў («Захэнце») у Варшаве[2]. У гэтам жэ годзе яна выйшла замуж за Канстанціна (Кляменці-Уладзімір) Гажыча (1848—1900), які меў родавы маёнтак Тапаляны недалёка ад Сегянёўшчыны. Пасля шлюбу пераехала ў Тапаляны[3].

У 1879 годзе прымала ўдзел у стварэнні альбома твораў польскіх мастакоў, выкананага ў падарунак для Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, вядомага польскага пісьменніка і грамадскага дзеяча, які паходзіў з Пружаншчыны і быў суседам Гажычаў.

Пасля смерці мужа ў 1901 годзе ўступіла ў Згуртаванне Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і Назарэта (назарэтанак) пад імем Паўла. У 1908—1919 гадах старэйшая сястра ў Гродзенскім кляштары назарэтанак. Займалася сакральным жывапісам, вяла актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць. Падчас Першай сусветнай вайны звярнулася разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам да акупацыйных улад за дазволам на адкрыццё жаночай гімназіі. Актыўна ўдзельнічала ў працы ПАВ[4].

Пахаваная на Фарных могілках побач з капліцай.

Галерэя твораў, выкананых для гродзенскага касцёла правіць

Зноскі

  1. Маліноўская-Франке Н. Забытая мастачка святла: жыццёвы і творчы шлях Марыі Гажыч // Роднае слова. — Мн.: 2009. — № 3. — С. 97-99.
  2. Грамыка М. В. Беларускі пейзажны жівапіс першай паловы XX стагоддзя. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 147. — 164 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
  3. Маліноўская Т. Р., Маліноўская-Франке Н. А. Гродзенскі брыгітскі кляштар і назарэтанкі (1790-е―1930-е гг.) // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. — Гродна: ГрДу, 2009.
  4. Паўла/Гажыч Марыя. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 195. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.

Спасылкі правіць