Марыя Ганна Іспанская

Марыя Ганна Іспанская (ісп.: María Ana de España; 18 жніўня 1606, Эскарыял — 13 мая 1646, Лінц) — іспанская інфанта, першая жонка Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі.

Марыя Ганна Іспанская
ісп.: María Ana de España
імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
1637 — 1646
Папярэднік Элеанора Ганзага
Пераемнік Марыя Леапальдзіна, эрцгерцагіня Аўстрыйская
Нараджэнне 18 жніўня 1606(1606-08-18)[1]
Смерць 13 мая 1646(1646-05-13)[2][1] (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Філіп III
Маці Маргарыта Аўстрыйская
Муж Фердынанд III Габсбург[3]
Дзеці Фердынанд IV Габсбург, Марыяна Аўстрыйская[d], Леапольд I Габсбург, Філіп Аўгуст Габсбург[d][4], Максіміліян Томас Габсбург[d][4] і Марыя Габсбург[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць валадарная каралева
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацькі правіць

Марыя Ганна была малодшай дачкой іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты Аўстрыйскай. Малодшая сястра Ганны Аўстрыйскай і Філіпа IV. Старэйшая сястра кардынала-інфанта Фердынанда.

Шлюб правіць

Напачатку 1620-х гадоў Якаў I разглядаў Марыю Ганну як магчымую нявесту для свайго сына і спадчынніка Карла I. Карл I нават наведаў Мадрыд, каб сустрэцца з ёй. Аднак паколькі Карл I адмовіўся прыняць каталіцызм, а Марыя Ганна адмовілася выйсці замуж за ератыка, гэты саюзы не мог адбыцца.

20 лютага 1631 года Марыя Ганна выйшла замуж за свайго кузена, будучага імператара Фердынанда III, ад якога ў яе было 6 дзяцей.

Дзеці правіць

  • Фердынанд IV (8 верасня 1633 — 9 ліпеня 1654).
  • Марыяна Аўстрыйская (23 снежня 1634 — 16 мая 1696), жонка іспанскага караля Філіпа IV. Іх сын, Карл II — апошні з Габсбургаў на іспанскім прастоле.
  • Філіп Аўгуст, эрцгерцаг Аўстрыі (1637—1639).
  • Максіміліян Томас, эрцгерцаг Аўстрыі (1638—1639).
  • Леапольд I (9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • Марыя Аўстрыйская (1646)

Зноскі

  1. а б María de Austria // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria Anna von Spanien // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 23.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage