Марыя Ганна Дэнгаф

Марыя Ганна (Марыяна) з Бялінскіх Дэнгаф Любамірская (каля 16851730) — фаварытка караля польскага, вялікага князя літоўскага і курфюрста саксонскага Аўгуста ІІ Моцнага. Са шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша»  (бел. (тар.)).

Марыя Ганна Дэнгаф
Нараджэнне каля 1685 ці 1688
Смерць 20 красавіка 1730(1730-04-20)
Месца пахавання
Род Бялінскія[d]
Бацька Казімеж Людвік Бялінскі
Маці Людвіка Марыя Морштын[d]
Муж Багуслаў Эрнэст Дэнгаф і Ежы Ігнацы Любамірскі[d]
Дзеці Тэадор Геранім Любамірскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яе бацькам быў Казімір Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, у двары якога Отвацку Вялікім часта бываў Аўгуст Моцны, які стаў каханкам Марыі Ганны. Неўзабаве аднак была выдадзена за Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Дзякуючы сваім сувязям у Ватыкане атрымала дазвол на развод з Дэнгафам і разам з каралём выехала ў Дрэздэн.

Уплывала на палітыку Аўгуста ІІ. З ёй блізка супрацоўнічаў францускі пасол Жан Віктор П’ер Жазеф Безэнваль  (польск.). Пераканала караля да заключэння альянсу з Францыяй у 1714 годзе. У другі раз выйшла замуж за Ежы Ігнацыя Любамірскага  (руск.).

Пасля нараджэння апошняга дзіцяці ў яе развілася цяжкая форма радзільнай гарачкі  (руск.), ад чаго яна і памерла. Была пахавана ў Рэфармацкай царкве  (польск.) ў Жэшаве[1].

Дзеці правіць

Зноскі

  1. Bożena Popiołek: Kobiecy świat w czasach Augusta II. Studia nad mentalnością kobiet z kręgów szlacheckich. Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej, 2003, s. 122—123. ISBN 83-7271-188-7

Спасылкі правіць