Марыя Каспар-Фільзер

Марыя Каспар-Фільзер (7 жніўня 1878, Рыдлінген — 12 лютага 1968, Браненбург) — нямецкі жывапісец новага часу. Адна з заснавальнікаў Neue Münchener Sezession, знаходзілася пад уплывам імпрэсіянізму і экспрэсіянізму. У 1896—1902 гадах вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Штутгарце і Мюнхене, у 1905 годзе ў Парыжы. У 1907 годзе выйшла замуж за Карла Каспара. Яна была першай нямецкай мастачкай, прызначаным прафесарам у 1925 годзе. З 1925 па 1933 год выкладала жывапіс у Мюнхене. У нацысцкую эпоху яе творы лічылі дэгенератыўным мастацтвам і выдалялі з музеяў. Пасля заканчэння вайны атрымала некалькі ўзнагарод.

Марыя Каспар-Фільзер
ням.: Maria Caspar-Filser
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 жніўня 1878(1878-08-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1968(1968-02-12)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Карл Каспар
Род дзейнасці мастачка, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Член у
Узнагароды
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Maria CasparFilser // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.