Марыя Харальдсдоцір

Марыя Харальдсдоцір (нарв. Maria Haraldsdatter; каля 1046 — 25 верасня 1066) — нарвежская прынцэса, дачка караля Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны, нявеста хеўдынга Ойстэна Орэ.

Марыя Харальдсдоцір
нарв.: Maria Haraldsdatter
Нараджэнне каля 1045
Смерць 25 верасня 1066(1066-09-25)
Бацька Харальд III Суровы[d][1]
Маці Лізавета Яраслаўна
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакратка

У зборы скандынаўскіх саг «Кола зямное» паведамляецца, што кароль Харальд збіраўся выдаць Марыю замуж за свайго паплечніка Ойстэна Орэ, брата сваёй другой жонкі Торы Торбергсдотцір, з якім адправіўся пакараць Англію ў 1066 годзе. Марыя разам з маці і сястрой суправаджала іх частку шляху, але потым жанчыны засталіся іх чакаць на Аркнейскіх астравах. І Харальд, і Ойстэн загінулі ў бітве пры Стамфорд-Брыджы. Па невядомым абставінам, яна «раптам памерла ў той самы дзень і ў той самы час, калі загінуў яе бацька, конунг Харальд».

Яна была першай норвежкай, якая насіла імя Марыя.

Продкі правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Sturluson, Snorri. Hødnebø, Finn and Magerøy, Hallvard, ed. Heimskringla. Gyldendal. 1994
  • Steigan, Pål Caplex: leksikon, atlas, tabellverk, Cappelen. 1997