Марыінскі тэатр

тэатр у Санкт-Пеярбургу

Марыінскі тэатр (з 1934 па 1992 год — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава) — тэатр Санкт-Пецярбурга, адлічвае сваю гісторыю ад заснаванага ў 1783 годзе па загадзе імператрыцы Кацярыны Вялікай Вялікага тэатра, які размяшчаўся ў будынку, пазней перабудаваным пад Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю. Уваходзіў у склад Імператарскіх тэатраў Расіі.

Марыінскі тэатр
Фасад Марыінскага тэатра
Фасад Марыінскага тэатра
Заснаваны 12 ліпеня 1783
Месцазнаходжанне
Архітэктар Альберт Кацярынавіч Кавас
Кіраўніцтва
Дырэктар Валерый Гергіеў
Мастацкі кіраўнік Валерый Гергіеў
Галоўны дырыжор Валерый Гергіеў
Галоўны хормайстар Андрэй Пятрэнка
Сайт mariinsky.ru/ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810111000аб'ект № 7810111000

12 ліпеня 1783 года быў выдадзены Указ аб зацвярджэнні тэатральнага камітэта «для кіравання відовішчамі і музыкай». 5 кастрычніка ўрачыста адкрыты Вялікі Каменны тэатр на Карусельнай плошчы, ад якога вядзе адлік гісторыя тэатра. Пазней Карусельная плошча змяніла назву на Тэатральную.

У 1859 годзе згарэў размешчаны насупраць Вялікага тэатра Тэатр-цырк. На яго месцы архітэктар Альберта Кавос пабудаваў новы тэатр, які быў названы Марыінскім ў гонар жонкі Аляксандра II імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Першы тэатральны сезон у новым будынку адкрыўся 2 кастрычніка 1860 «Жыццём за цара» Глінкі. У 1886 годзе стары будынак тэатра быў перабудаваны пад кансерваторыю, а рэпертуар цалкам перанесены на сцэну Марыінскага тэатра. У 1920 годзе тэатр змяніў назву на «Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета» (ДАТОБ), з 1935 года яму было прысвоена імя С. М. Кірава.

16 студзеня 1992 тэатру вярнулі яго гістарычную назву.

Зноскі

Літаратура правіць