Марэнавыя[3] (Rubiaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Гарычкакветныя (Gentianales), якое ўключае больш за 600 родаў і 10 000 відаў.

Марэнавыя

Іпекакуана (Carapichea ipecacuanha)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubiaceae Juss. (1789), nom. cons.

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34784
NCBI  24966
EOL  4202
GRIN  f:975
IPNI  30032120-2
FW  55784

Віды марэнавых багатыя алкалоідамі (кафеін, хінін, эмецін).

Сінонімы правіць

Экалогія і распаўсюджанне правіць

Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца ў асноўным у трапічных краінах, але некаторыя растуць ва ўмераных і халодных абласцях.

Сістэматыка правіць

Сямейства Марэнавыя — адно з пяці найбуйнейшых сямействаў раслін. Да 2009 года ў сямейства ўключаецца ад 611 да 618 родаў і каля 13 500 відаў[4]. У сямействе вылучаюць тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і звыш 43 трыб. Раней Elmar Robbrecht і Jean-François Manen прапаноўвалі пашырыць падсямейства Cinchonoideae за кошт уключэння ў яго падсямейства Ixoroideae і родаў Coptosapelta, Luculia[5].

Род Psychotria, які налічвае больш 1900 відаў[6], з’яўляецца буйнейшым у сямействе і трэцім сярод пакрытанасенных раслін, саступаюым родам Astragalus сямейства Бабовыя (Fabaceae) і Bulbophyllum сямейства Архідныя (Orchidaceae). Пры гэтым яшчэ 29 родаў налічваюць больш 100 відаў. З другога боку, 211 родаў гэтага сямейства з’яўляюцца манатыпнымі і разам яны складаюць больш трэці ўсіх родаў сямейства, але яны ўключаюць менш аднаго працэнта ўсіх відаў.

Падсямействы і трыбы правіць

Сучасная сістэматыка ўключае тры падсямействы Rubioideae, Cinchonoideae і Ixoroideae і 43 трыбы, пры гэтым трыба Coptosapelteae і род Luculia не ўключаецца ні ў адно з падсямействаў[4].

Роды правіць

Сямейства ўключае ў сябе больш 600 родаў[7], некаторыя з іх[8]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Davis, Aaron P.; Rafaël Govaerts, Diane M. Bridson, Markus Ruhsam, Justin Moat, Neil A. Brummitt A global assessment of distribution, diversity, endemism, and taxonomic effort in the Rubiaceae(англ.) : journal. — Missouri Botanical Garden Press, 2009. — Т. 96. — № 1. — С. 68—78. — DOI:10.3417/2006205
  5. Robbrecht, Elmar; Jean-François Manen The major evolutionary lineages of the coffee family (Rubiaceae, angiosperms). Combined analysis (nDNA and cpDNA) to infer the position of Coptosapelta and Luculia, and supertree construction based on rbcL, rps16, trnL-trnF and atpB-rbcL data. A new classification in two subfamilies, Cinchonoideae and Rubioideae(англ.) // Systematics and Geography of Plants : journal. — 2006. — Т. 76. — С. 85—145.(недаступная спасылка)
  6. The Plant List: род Psychotria
  7. The Plant List: склад сямейства Rubiaceae.
  8. Паводле GRIN, гл. спасылку ў картцы расліны.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць