Марэн Дзьервіль - французскі хірург, батанік і пісьменнік-падарожнік, нарадзіўся ў Францыі, верагодна ў Пон-л’Эвек, Кальвадос.

Марэн Дзьервіль
фр.: Dière de Dièreville
Род дзейнасці падарожнік, даследчык, батанік, пісьменнік
Дата нараджэння 1670
Дата смерці 1711
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Дзьервіль вядомы ў асноўным праз яго падарожжа ў Акадыю з кастрычніка 1699 да кастрычніка 1700 года. Род раслін Diervilla, быў названы ў гонар яго французскім батанікам Турнефорам  (руск.) [1]

Дзьервіль пісаў аб сваіх назіраннях у Акадыі ў сачыненні "Relation du voyage du Port Royal de l’Acadie, ou de la Nouvelle France, якое было упершыню апублікавана ў Парыжы ў 1708 годзе. Яно было паўторна апублікавана з нататкамі Л. У. Фантэйна ў Квебеку ў 1885 годзе[2].

У 1933 годзе Шампленаўскае таварыства апублікавала чарговы выпуск у рамках агульнай серыі, пад рэдакцыяй Джона Кларэнса Уэбстэра  (англ.), з перакладам на англійскую Эліс Уэбстер.[3]

Зноскі

  1. Jacques Rousseau,. DIÈREVILLE. Dictionary of Canadian Biography, vol. 2. University of Toronto/Université Laval.
  2. Sieur de Diereville; L.U. Fontaine (1885). Voyage du sieur de Diéreville en Acadie. OL 11295875W. Праверана Sep 1, 2013.
  3. Sieur de Diereville. Relation of the Voyage to Port Royal in Acadia or New France(недаступная спасылка). Champlain Society (1933). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 13 лістапада 2017.

Спасылкі правіць