Мар-Чыкі́та (ісп.: Mar Chiquita — «маленькае мора») — буйное бяссцёкавае салёнае возера, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы Пампы аргенцінскай правінцыі Кордава. З’яўляецца найбуйнейшым натуральным салёным возерам у Аргенціне.

Мар-Чыкіта
ісп.: Mar Chiquita
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 71 м
Даўжыня
  • 140 км
Плошча ад 2000 да 6000 км²
Аб’ём 2,39 км³
Найбольшая глыбіня 19 м
Сярэдняя глыбіня 3—4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі салёнае
Салёнасць 175 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 37 570 км²
Упадаюць Рыа-Дульсэ, Рыа-Саладзілья
Размяшчэнне
Размяшчэнне Пампасы, Кордава, Аргенціна
Краіна  Аргенціна
Мар-Чыкіта (Аргенціна)
Мар-Чыкіта
Мар-Чыкіта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера займае паўднёвую частку западзіны памерам 80 (поўнач-поўдзень) на 45 (захад-усход) км. Паколькі глыбіня возера невялікая (каля 10 м), яго плошча моцна вагаецца ад 2 да 4,5 тыс. км², што адпавядае вышыні над узроўнем мора 66—69 м.

У асноўным Мар-Чыкіта сілкуецца салёнымі водамі ракі Рыа-Дульсэ, якая цячэ з правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра, зліваючыся на поўначы з Рыа-Саладыльё. Тэрыторыя ў ніжнім працягу Рыа-Дульсэ і Мар-Чыкіты забалочаная і населена шматлікімі відамі жывёл, асабліва вадаплаўнымі птушкамі. З паўднёва-заходняга боку возера нерэгулярна падсілкоўваецца рэкамі Рыа-Прымера і Рыа-Сегунда, якія сцякаюць з гор Сьерас-дэ-Кордава, а таксама некалькімі ручаямі. Салёнасць возера Мар-Чыкіта моцна вагаецца — ад 250 г/л падчас нізкай вады да 40 г/л у вільготныя гады (напрыклад, у 1980-я).

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць