Масавае забойства ў Біньхоа

Масавае забойства ў Біньхоа — масавае забойства, здзейсненае паўднёвакарэйскімі войскамі ў перыяд паміж 3 і 6 снежня 1966 года ў вёсцы Біньхоа, размешчанай у правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме[1][2][3]. Усяго ахвярамі разні сталі, па розных даных, ад 422[1] да 430[4] чалавек, па большай частцы старыя, дзеці і жанчыны[3], у тым ліку 21 цяжарная[1]. Мясцовасць, у якой адбылося масавае забойства, была зонай дзеяння 2-й дывізіі марской пяхоты[5]. Забіўшы жыхароў, салдаты спалілі дамы ў вёсцы, забілі сотні кароў і буйвалаў, якія належалі жыхарам вёскі[1]. Жыхары, якім удалося перажыць разню, далучыліся да войскаў В’етконга і пасля прымалі ўдзел у баях супраць войскаў ЗША і іх саюзнікаў[1][6].

Мемарыял, збудаваны ў памяць аб ахвярах разні ў Біньхоа.

У тым жа годзе паўднёвакарэйскія войскі здзейснілі аналагічныя злачынствы ў вёсках Біньтай, Бін’ан і Тэйвінь[7][8].

Зноскі

  1. а б в г д "On War extra - Vietnam's massacre survivors". Al Jazeera. 2009-01-04. Праверана 2011-07-09.
  2. Romancing Vietnam: inside the boat country
  3. а б Bình Hòa Massacre(недаступная спасылка). Quảng Ngãi government. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 9 ліпеня 2011.
  4. Sở văn hóa thông tin tỉnh Quảng Ngãi(недаступная спасылка). Quảng Ngãi government. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 9 ліпеня 2011.
  5. "<8> 신화를 남긴 해병대 '짜빈동 전투' 고립된 1개 중대가 연대 규모 적 무찌르다". 국방일보. 2011-02-15. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 2012-10-14. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2021.
  6. Oliver, p.11
  7. "Words of Condemnation and Drinks of Reconciliation Massacre in Vin Dinh Province All 380 People Turned into Dead Bodies Within an Hour". Hankyoreh. 1999-09-02. Праверана 2011-07-09.
  8. Armstrong, Charles. Critical Asian Studies, Volume 33, Issue 4 :America's Korea, Korea's Vietnam (англ.). — Routledge, 2001. — P. 530.

Літаратура правіць

  • Kim, Hyun Sook Lee. Korea’s «Vietnam Question»: War Atrocities, National Identity, and Reconciliation. Positions: East Asia Cultures Critique, Volume 9, Number 3, Winter 2001, p. 622—635. E-ISSN: 1527-8271
  • Oliver, Kendrick. The My Lai Massacre in American History and Memory. — Manchester University Press, 2006. — ISBN 978-0-7190-6891-1.

Спасылкі правіць