Масавыя забойствы ў Мюнхене (2016)

Масавае забойства ў Мюнхене 22 ліпеня 2016 года было здзейснена 18-гадовым гараджанінам іранскага паходжання, які дзейнічаў у адзінотку. Пятнічным вечарам адкрыў агонь па наведніках рэстарана McDonald’s, потым — па мінаках перад рэстаранам, а пасля гэтага — па наведніках размешчнага насупраць рэстарана гандлёвага цэнтра «Алімпія», пасля чаго схаваўся. У горадзе быў абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. У выніку панікі, якая падагравалася чуткамі і ілжывымі паведамленнямі ў сацыяльных сетках, жыхары баварскай сталіцы паведамлялі пра шматлікія тэракты па ўсім горадзе, аднак гэтыя паведамленні не пацвердзіліся.

Масавае забойства ў Мюнхене
Рэстаран хуткага харчавання McDonald’s, у якім пачаўся расстрэл наведвальнікаў
Рэстаран хуткага харчавання McDonald’s, у якім пачаўся расстрэл наведвальнікаў
Спосаб забойства стральба з пісталета мадэлі Glock 17 калібра 9 мм
Месца  Германія, Мюнхен
Каардынаты 48°11'01.2"N; 11°31'52.4"E;
Матыў невядомы,
меркавана амак
Дата 22 ліпеня 2016
Час 17:52 (CEST, UTC+2)
Забойцы Давід Санбалі
Забітыя 9 ахвяр
1 нападнік
Параненыя 4 (кулявыя раны)
32 (у выніку панікі)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкія СМІ сцвярджаюць, што, расстрэльваючы бяззбройных грамадзян, забойца крычаў, што «ён немец і ненавідзіць турак»[1]. Злачынства адбылося ў гадавіну масавага расстрэлу тэрарыста-нацыяналіста Андэрса Брэйвіка.

У выніку трагедыі злачынцам былі забіты 9 чалавек і яшчэ 4 чалавекі атрымалі агнястрэльныя раненні. Яшчэ 32 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці з прычыны ўцёкаў і панікі, якая ахапіла горад у розных яго частках. Сам стралок праз амаль тры гадзіны здзейсніў самагубства недалёка ад месца здарэння, стрэліўшы сабе ў галаву. Асоба злачынца была ўсталявана, следства працягваецца. Па выніках расследавання паліцыя выключае тэрарыстычны акт і называе падзеі «класічным амакам». Тым не менш, матывы злачынца пакуль застаюцца не расчыненымі. Падчас расследавання паліцыя выйшла на двух знаёмых забойцы (15 і 16 гадоў), з якімі ён абмяркоўваў масавыя забойствы. Абодва падлетка затрыманы і змешчаны ў зачыненыя псіхіятрычныя ўстановы.

Зноскі

Спасылкі правіць