Маскоўская Хельсінкская група

Маскоўская Хельсінкская група (МХГ, Маскоўская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў, іншыя назвы — Грамадская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў у СССР, Маскоўская група «Хельсінкі») — старэйшая з дзейнічаючых у Расіі праваабарончых арганізацый. Аб стварэнні арганізацыі было аб’яўлена на радзе праваабаронцаў, якая адбылася 12 мая 1976 года на кватэры акадэміка А. Сахарава.[3]. Арганізатарам і першым кіраўніком МХГ быў савецкі фізік і дысідэнт Юрый Арлоў.

Маскоўская Хельсінкская група
Тып Праваабарончая арганізацыя
Год заснавання 12 мая 1976 года
Заснавальнікі 11 праваабаронцаў на чале з Юрыем Арловым
Размяшчэнне
Сфера дзейнасці Праваабарончая дзейнасць, каардынацыя праваабарончых арганізацый у Расіі
Колькасць членаў 21
Вэб-сайт www.mhg.ru
Дата ліквідацыі 25 студзеня 2023[1][2][…]

Гісторыя правіць

Арганізацыя атрымала сваю назву ад Хельсінкскіх пагадненняў, якія ў жніўні 1975 г. падпісалі СССР, ЗША і шэраг еўрапейскіх дзяржаў. Сярод іншага, Хельсінкскія пагадненні абавязывалі дзяржавы-ўдзельніцы прытрымлівацца адзіных стандартаў абароны правоў чалавека. У савецкіх газетах былі апублікаваны палажэнні гэтага дагавору, што дала права дысідэнтам СССР дабівацца ад савецкай улады шанавання правоў грамадзян сваёй краіны і выканання абавязкаў перад падпісанымі пагадненнямі. Па ўсей краіне ўзніклі Хельсінкскія камітэты альбо групы, сярод іх — МХГ.

У 1977 г. створана рабочая камісія па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах[4], якая выкрывала шматлікія выпадкі ізаляцыі ў савецкіх псіхіятрычных клініках дысідэнтаў і вернікаў і адпраўляла інфармацыю аб гэтым праваабарончым і кіруючым колам заходніх краін-удзельніц Хельсінкскіх пагадненняў.

МХГ актыўна дзейнічала і супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі групамі СССР з 1976 па 1982 гг., калі дзейнасць арганізацыі была прыпынена. За гэты час сілавыя структуры СССР арыштавалі і асудзілі 8 удзельнікаў групы, 6 былі вымушаны пакінуць краіну, а 3 аб’явілі аб прыпыненні дзейнасці МХГ[5].[6]. У 1989 г. Маскоўская Хельсінкская група аднавіла сваю дзейнасць і працягвае яе да сенняшняй пары. З’яўляецца членам Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правам чалавека.

2003 г. Выступленне супраць нападу на Ірак з боку кааліцыі Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Кіраўнік арганізацыі Л. Аляксеява і кіраўнік аб’яднання «Мемарыял» А. Рагінскі пішуць лісты паслам Вялікабрытаніі і ЗША, у якіх заяўляюць, што выступленне супраць Ірака гэтых краін падрывае асновы міжнароднага права і сусветнага правапарадку [7][8].

2009 г. Правядзенне і публікацыя комплекснага даследвання палажэння сексуальных меншасцей у Расіі і фактаў парушэння іх правоў[9][10].

19 снежня 2022 года Галоўнае ўпраўленне Мінюста Расіі па горадзе Маскве падало пазоў аб ліквідацыі Маскоўскай Хельсінкскай групы, праз тры дні справа была прынята да вытворчасці Масгарсудам за № 3а-3719/2023. Падставай для пазову паслужылі выяўленыя падчас праверкі парушэнні. Адміністрацыйны пазоўнік адзначаў нерэгулярнасць дзейнасці арганізацыі і ўдзел яе членаў у мерапрыемствах за межамі сталіцы, што не прадугледжана Законам «аб грамадскіх аб’яднаннях» для рэгіянальных арганізацый, якой МХГ з’яўляецца, згодна са Статутам.

25 студзеня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд задаволіў патрабаванні Мінюста Расіі, і прыняў рашэнне ліквідаваць Маскоўскую Хельсінскую групу. Па дадзеных выдання «Коммерсант», у ходзе пасяджэння пракуратура і Мінюст паказалі на адзінаццаць парушэнняў «межаў тэрытарыяльнай дзейнасці», якія здзейсніла МХГ, з’яўляючыся Маскоўскай рэгіянальнай арганізацыяй. У адпаведнасці з палажэннямі кіраўніка 34 КАС РФ, рашэнне не з’яўляецца канчатковым і не ўступае ў сілу неадкладна. Нязгодны з рашэннем бок мае права падаць апеляцыйную скаргу на працягу месяца з дня яго вынясення, адвакат адказчыкаў Генры Рэзнік заявіў, што яго бок мае намер дамагацца адмены ліквідацыі МХГ.

Зноскі

  1. https://zona.media/online/2023/01/25/mhg
  2. https://meduza.io/news/2023/01/25/mosgorsud-likvidiroval-stareyshuyu-pravozaschitnuyu-organizatsiyu-rossii-moskovskuyu-helsinkskuyu-gruppu
  3. Об образовании общественной группы содействия выполнению Хельсинкских соглашений в СССР
  4. Lymanov K. Working committee against psychiatric abuse for political purposes Архівавана 18 лютага 2012.
  5. Григоренко П. Г. В подполье можно встретить только крыс. М.: «Звенья», 1997
  6. Документ № 195, О ПРЕКРАЩЕНИИ РАБОТЫ МОСКОВСКОЙ ГРУППЫ «ХЕЛЬСИНКИ»
  7. 2 Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу США, 2 апреля 2003
  8. Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу Великобритании Архівавана 30 ліпеня 2009., 2 апреля 2003
  9. Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте МХГ
  10. Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте Российской ЛГБТ-сети Архівавана 2 снежня 2013.

Спасылкі правіць