Маскоўская губерня

Маско́ўская губе́рня— адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, РСФСР і СССР, якая існавала c 1708 па 1929 год. Губернскі горад — Масква.

Маскоўская губерня
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 18 (29) снежня 1708
Дата скасавання 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 2 430 581 чал. (1897)[3]
Маскоўская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом губернскага праўлення займаў заходні корпус Манетнага двара, які выходзіць фасадам на Чырвоную плошчу. Губернатарскі палац на Цвярской вуліцы цяпер вядомы як будынак мэрыі Масквы.

Геаграфія правіць

 
Адміністрацыйны падзел Расіі ў 1708 годзе

Губерня размяшчалася ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, межавала на поўначы і паўночным захадзе з Цвярской, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Уладзімірскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай і Калужскай, на захадзе — са Смаленскай губернямі.

Плошча губерні па гадах:

  • 1708 год — 128 600 км²,
  • 1847 год — 32 436 км²,
  • 1905 год — 27 133 км²[4],
  • 1926 год — 44 569 км²[5].

Адміністрацыйны падзел правіць

У склад Маскоўскай губерні з 1802 па 1918 гады ўваходзілі 13 паветаў:

Павет Павятовы горад Плошча,

вёрст²

Насельніцтва

(1897), чал.

1 Багародскі Багародск (11 102 чал.) 3 068,5 222 341
2 Бронніцкі Бронніцы (3 897 чал.) 2 051,0 130 304
3 Вярэйскі Вярэя (3 707 чал.) 1 623,3 54 074
4 Валакаламскі Валакаламск (3 091 чал.) 2 138,0 80 984
5 Дзмітраўскі Дзмітраў (4 480 чал.) 2 974,6 119 686
6 Звянігарадскі Звянігарад (2 381 чал.) 2 012,3 84 375
7 Клінскі Клін (4 655 чал.) 3 095,9 115 162
8 Каломенскі Каломна (277 20 чал.) 1 861,4 111 927
9 Мажайскі Мажайск (3 194 чал.) 1 621,5 53 967
10 Маскоўскі Масква (1 038 591. чал.) 2 393,0 1 203 926
11 Падольскі Падольск (3 798 чал.) 2 160,4 86 311
12 Рузскі Руза (2 349 чал.) 1 984,1 55 522
13 Серпухаўскі Серпухаў (30 571 чал.) 2 252,4 112 002

У 1926 годзе ў склад губерні ўваходзілі 17 паветаў:

Павет Павятовы горад Плошча,

км²

Насельніцтва

(1926), чал.

1 Багародскі Багародск 2 244 189 389
2 Бронніцкі Раменскае 2 334 170 703
3 Валакаламскі Валакаламск 3 299 145 503
4 Васкрасенскі Васкрасенск 1 878 88 591
5 Дзмітраўскі Дзмітраў 1 679 89 065
6 Ягор’еўскі Ягор’еўск 3 626 180 666
7 Звянігарадскі Звянігарад 1 851 94 862
8 Кашырскі Кашыра 2 098 94 392
9 Клінскі Клін 3 152 127 660
10 Каломенскі Каломна 2 118 136 561
11 Ленінскі Ленінск 2 015 75 238
12 Мажайскі Мажайск 3 979 139 975
13 Маскоўскі Масква 3 413 2 451 831
14 Арэхава-Зуеўскі Арэхава-Зуева 2 903 197 676
15 Падольскі Падольск 2 416 136 000
16 Сергіеўскі Сергіеў 3 137 108 783
17 Серпухаўскі Серпухаў 2 427 143 941

Кіраўніцтва губерні правіць

На чале Маскоўскай губерні з 1727 года стаяў галоўны начальнік, які прызначаўся імператарам і меў назву генерал-губернатара, г. зн. галоўнакамандуючы. З заснаваннем губерніі 5 кастрычніка 1782 года гэтая пасада атрымала юрыдычнае узаконенне. З 30 кастрычніка 1816 года начальнік стаў называцца ваенным генерал-губернатарам. Такое назва захоўвалася да 1865 года, калі князь У. А. Далгарукаў быў прызначаны генерал-губернатарам без прыметніка «ваенны». Канцылярыя галоўнакамандуючага заснаваная 4 жніўня 1786 года. Пасаду памочніка генерал-губернатара заснаваная 13 верасня 1902 года.

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва правіць

Год Насельніцтва, чал. У тым ліку

гарадское, чал.

1714 711 341
1766 2 231 300
1785 883 900
1847 1 502 564
1897 2 430 581 1 134 382
1905 2 656 300
1926 4 570 836 2 705 844

Нацыянальны склад правіць

Нацыянальны склад у 1897 годзе[6]:

Павет рускія немцы
Губерня ў цэлым 97,6 %
Багародскі 99,7 %
Бронніцкі 99,8 %
Вярэйскі 99,6 %
Валакаламскі 99,9 %
Дзмітраўскі 99,6 %
Звянігарадскі 98,9 %
Клінскі 99,7 %
Каломенскі 99,2 %
Мажайскі 99,6 %
Маскоўскі 95,6 % 1,5 %
Падольскі 99,2 %
Рузскі 99,6 %
Серпухаўскі 99,0 %

Зноскі

  1. http://lawru.info/dok/1918/12/23/n1206002.htm
  2. Областные объединения Советов // Civil war and military intervention in the USSR (encyclopedia)
  3. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=24
  4. Тархов С. А.. Изменение АТД России за последние 300 лет. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  5. Всесоюзная перепись населения 1926 г.. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  6. Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей

Літаратура правіць

Спасылкі правіць