Маскоўскі час (MSK) — часавы пояс UTC+3. Хоць Масква геаграфічна знаходзіцца ў 2-м часавым поясе, на тэрыторыі Расіі дзейнічае так званы дэкрэтны час, уведзены 16 чэрвеня 1930 года, калі стрэлкі гадзіннікаў былі пераведзены на 1 гадзіну наперад. Маскоўскі час з’яўляецца стандартным для Расіі, усе мясцовыя часавыя паясы Расіі (іх 9 — ад MSK-1 да MSK+8, пояс MSK+1 адсутнічае) адлічваюцца ад яго. Маскоўскі час таксама выкарыстоўваецца ў раскладах цягнікоў на тэрыторыі ўсёй краіны.

Часавыя паясы Расіі:
USZ1      Калінінградскі час MSK-1 (UTC+2)
MSK      Маскоўскі час MSK (UTC+3)
YEKT      Екацерынбургскі час MSK+2 (UTC+5)
OMST      Омскі час MSK+3 (UTC+6)
KRAT      Краснаярскі час MSK+4 (UTC+7)
IRKT      Іркуцкі час MSK+5 (UTC+8)
YAKT      Якуцкі час MSK+6 (UTC+9)
VLAT      Уладзівастоцкі час MSK+7 (UTC+10)
MAGT      Магаданскі час MSK+8 (UTC+11)