Мастэрс 2005 (снукер)

Мастэрс 2005 (англ.: Masters 2005, таксама вядомы як Rileys Club Masters 2006 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2005 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 31-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў гэтым годзе стаў "Rileys Club". Прызавы фонд турніру склаў £400,000 (на £50,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £125,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

Мастэрс 2005
Тэрміны 14 — 20 лютага 2005
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Rileys Club
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £400,000
Прызавыя пераможцы £125,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Пол Хантэр
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Лік 10:3
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 19
Найвышэйшая серыя 141 (Дзін Дзюньхуэй)
←2004Мастэрс2006→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з уладальнікамі уайлдкард. Упершыню з сезона 1989/1990 папярэдні кваліфікацыйны турнір не праводзіўся.

Стыў Дэвіс у першым крузе абыграў леташняга пераможцу Пола Хантэра - 6:5. У матчы 1/8 фіналу супраць Кена Доэрці кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй зрабіў вышэйшы брэйк турніру - 141 ачко. Роні О’Саліван стаў двухразовым чэмпіёнам, адолеўшы ў фінальным матчы шатландца Джона Хігінса - 10:3. У 1995 годзе, калі О'Саліван выйграў першы тытул Мастэрс, у фінале таксама быў пераможаны Джон Хігінс. Акрамя фіналу 1988 года, калі Стыў Дэвіс перайграў Майка Халета з лікам 9:0, у фінальных матчах гэтага турніру не было перамог з такім буйным лікам, як у 2005 годзе.

Уайлдкард раўнд правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Дзін Дзюньхуэй і Стывен Магуайр, якія атрымалі спецыяльныя запрашэнні ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Марка Фу (15) 4-6   Дзін Дзюньхуэй
УК2   Грэм Дот (16) 6-4   Стывен Магуайр

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Пол Хантэр 5  
13    Стыў Дэвіс 6  
  13    Стыў Дэвіс 1  
 
  8    Пітэр Эбдан 6  
8    Пітэр Эбдан 6
14    Дэвід Грэй 0  
  8    Пітэр Эбдан 3  
  5    Джон Хігінс 6  
5    Джон Хігінс 6  
12    Крыс Смол 1  
  5    Джон Хігінс 6
 
  4    Стывен Хендры 2  
4    Стывен Хендры 6
9    Стывен Лі 1  
  5    Джон Хігінс 3
  2    Роні О’Саліван 10
3    Марк Уільямс 6  
10    Алан МакМанус 3  
  3    Марк Уільямс 5
 
  11    Джымі Уайт 6  
6    Мэцью Стывенс 5
11    Джымі Уайт 6  
  11    Джымі Уайт 1
  2    Роні О’Саліван 6  
7    Кен Доэрці 1  
   Дзін Дзюньхуэй 6  
     Дзін Дзюньхуэй 2
 
  2    Роні О’Саліван 6  
2    Роні О’Саліван 6
15    Грэм Дот 3