Мастэрс 2006 (снукер)

Мастэрс 2006 (англ.: Masters 2006, таксама вядомы як SAGA Insurance Masters 2006 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2006 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 32-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £415,000, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 2006
Тэрміны 15 — 22 студзеня 2006
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £415,000
Прызавыя пераможцы £125,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 11
Найвышэйшая серыя 139 (Роні О’Саліван)
←2005Мастэрс2007→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Леташні чэмпіён - Роні О’Саліван - не змог абараніць свой ​​тытул, прайграўшы ў фінальным матчы шатландцу Джону Хігінсу, якога абыграў у фінале год таму, - 9:10. Такім чынам, Роні О’Саліван адыграў у трэцім фінале турніру Мастэрс запар. Апроч таго, у фінальным паядынку О'Саліван зрабіў вышэйшую серыю турніру - 139 ачкоў. Джон Хігінс выйграў свой ​​другі тытул Мастэрс, а таксама 27-ы прафесійны тытул у кар'еры.

Уайлдкард раўнд правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Сцюарт Бінэм, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Ян МакКалах, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Джо Пэры (15) 3-6   Ян МакКалах
УК2   Стыў Дэвіс (16) 4-6   Сцюарт Бінэм

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Роні О’Саліван 6  
   Ян МакКалах 0  
  1    Роні О’Саліван 6  
 
  8    Пітэр Эбдан 2  
8    Пітэр Эбдан 6
   Сцюарт Бінэм 4  
  1    Роні О’Саліван 6  
  11    Стывен Лі 5  
5    Мэцью Стывенс 3  
14    Грэм Дот 6  
  14    Грэм Дот 5
 
  11    Стывен Лі 6  
4    Стывен Магуайр 0
11    Стывен Лі 6  
  1    Роні О’Саліван 9
  7    Джон Хігінс 10
3    Стывен Хендры 4  
13    Алан МакМанус 6  
  13    Алан МакМанус 6
 
  10    Марк Уільямс 4  
6    Пол Хантэр 3
10    Марк Уільямс 6  
  13    Алан МакМанус 2
  7    Джон Хігінс 6  
7    Джон Хігінс 6  
9    Джымі Уайт 3  
  7    Джон Хігінс 6
 
  2    Шон Мёрфі 4  
2    Шон Мёрфі 6
12    Кен Доэрці 5