Мастэрс 2010 (снукер)

Мастэрс 2010 (англ.: Masters 2010, таксама вядомы як Pokerstars.com Masters 2010 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2010 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 36-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія PokerStars.com. Прызавы фонд турніру склаў £486,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 2010
Тэрміны 10 — 17 студзеня 2010
Арэна «Уэмблі»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар PokerStars.com
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £486,000
Прызавыя пераможцы £150,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 10:9
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 20
Найвышэйшая серыя 140 (2 разы: Стывен Магуайр, Ніл Робертсан)
←2009Мастэрс2011→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.

Пераможца леташняга турніру Роні О’Саліван не змог абараніць свой ​​тытул, прайграўшы ў фінальным матчы Марку Сэлбі з лікам 9:10. Гэтая ж пара гуляла ў фінале ў 2009 годзе. Апроч таго, гэта быў шосты фінал Мастэрс з удзелам Роні О’Салівана за апошнія сем розыгрышаў турніру. Вышэйшая серыя турніру (140 ачкоў) была зроблена двойчы - Стывенам Магуайрам і Нілам Робертсанам. Такім чынам, Марк Сэлбі выйграў другі Мастэрс за тры гады.

Уайлдкард раўнд правіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Роры МакЛаўд, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Джымі Уайт, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Марк Уільямс (15) 6–2   Роры МакЛаўд
УК2   Марк Кінг (16) 6–2   Джымі Уайт

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Роні О’Саліван 6  
9    Ніл Робертсан 4  
  1    Роні О’Саліван 6  
 
  14    Пітэр Эбдан 3  
8    Марка Фу 2
14    Пітэр Эбдан 6  
  1    Роні О’Саліван 6  
  15    Марк Уільямс 5  
5    Алістэр Картэр 3  
15    Марк Уільямс 6  
  15    Марк Уільямс 6
 
  4    Шон Мёрфі 4  
4    Шон Мёрфі 6
10    Стывен Хендры 4  
  1    Роні О’Саліван 9
  7    Марк Сэлбі 10
3    Стывен Магуайр 6  
16    Марк Кінг 3  
  3    Стывен Магуайр 6
 
  6    Раян Дэй 1  
6    Раян Дэй 6
12    Джо Пэры 0  
  3    Стывен Магуайр 3
  7    Марк Сэлбі 6  
7    Марк Сэлбі 6  
13    Дзін Дзюньхуэй 1  
  7    Марк Сэлбі 6
 
  11    Марк Ален 5  
2    Джон Хігінс 3
11    Марк Ален 6