Мастэрс 2018 (снукер)


Ма́стэрс 2018 (англ.: Masters 2018, таксама вядомы як Dafabet Masters 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 21 студзеня 2018 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2017/2018. Турнір стаў 44-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у пяты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 2018
Фота
Сезон 2017/2018
Тэрміны 14–21 студзеня 2018
Арэна «Аляксандра-палац»
Горад Лондан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £600,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Фіналіст Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан
Лік 10:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 28
Найвышэйшая серыя 139 (Лян Вэньбо)
←2017Мастэрс2019→
Снукерны сезон 2017/2018
←Адкрыты чэмпіянат Шатландыі German Masters→

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў. Пасеў гульцоў на турнір адбываўся адразу пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2017 года. Такім чынам, Ніл Робертсан, які падчас Мастэрс займаў 15-ю пазіцыю, але падняўся з 20-га месца толькі пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2017 года, не прымаў удзелу на турніры ўпершыню з 2006 года. Замест Сцюарта Бінэма, які 12-ю пазіцыю ў рэйтынгу, але быў адхілены ад удзелу ў прафесійных турнірах, на турнір патрапіў 17-ы нумар рэйтынгу Лян Вэньбо. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца.

Пераможцам турніру ўпершыню стаў Марк Ален, які здабыў свой першы тытул Трайной кароны і стаў першым прадстаўніком Паўночнай Ірландыі, які перамога на адным з трох найбуйнейшых снукерных турніраў, з 1987 года (калі Дэніс Тэйлар стаў пераможцам Мастэрс). На шляху да перамогі ён перайграў Луку Брэсэля (6:3), пераможцу двух апошніх розыгрышаў Роні О’Салівана ў чвэрцьфінале (6:1), Джона Хігінса ў паўфінальным матчы (6:3) і Кайрэна Уілсана ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 31-гадовы снукерыст выйграў 10-ы прафесійны турнір у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за 2 гады (пасля перамогі ў Гранд-фінале PTC у сакавіку 2016 года). Апроч таго, Ален стаў 22-м чэмпіёнам найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць

  • [ Мастэрс 2018 на Snooker.org] (англ.)
  • [ Статыстыка Мастэрс 2018 на CueTracker.net] (англ.)