Macіeлa Лушa (анг.у Masiela Lusha; 23 кастрычніка 1985 г, горад Тырана, Албанія) — амерыканская актрыса, пісьменнік і філантроп. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі ў тэлесерыяле Джордж Лопес тэлеканала ABC і фільме «Апошні вампір» студыі Sony Picture. У якасці пісьменніцы Луша перакладала паэмы і малітвы Маці Тэрэзы, а таксама напісала некалькі кніг на розных мовах.

Macиeлa Лушa
Masiela Lusha
Імя пры нараджэнні Джулі Фіёна Робертс
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1985(1985-10-23)[1] (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
IMDb ID 1126641
masielalusha.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і кар'ера правіць

Луша правяла сваё дзяцінства ў Албаніі, Венгрыі і Аўстрыі. Яна вывучала балетнае мастацтва ў Вене і пераехала ў Мічыган у 1993 годзе, дзе працягнула вывучаць розныя віды танца. Яе шлях да славы ішоў шляхам выканання гарачага і мяцежнага персанажа, Кармэн Лопес, на працягу пяці гадоў у серыяле Джордж Лопес студыі Warner Brothers. Дзякуючы гэтаму ў 20 гадоў Луша стала ветэранам тэлефільмаў. Яна знялася ў такіх карцінах, як Muertas, Katie Malone, Ballad of Broken Angels, Summoning, A Father's Love, Time of the Comet, and Sony Pictures Entertainment, Апошні вампір. У знак прызнання яе заслуг Луша была ўдастоена кінапрэміі Маладога акцёра за вядучую акцёрскую ролю ў камедыйным і драматычным жанры. У 2007 годзе Луша заснавала ўласную прадзюсарскую кампанію, Illuminary Pictures, і ў рамках яе працы выпусціла 2 фільма.

Пісьменніцкая дзейнасць правіць

У якасці пісьменніцы Луша лічыцца самым маладым аўтарам, які выпусціў кнігу на дзвюх мовах. За свае выдадзеныя працы яна таксама прызнана адным з дзесяці лепшых таленавітых паэтаў Паўночнай Амерыкі. Луша выпусціла 4 кнігі вершаў Inner Thoughts, Drinking the Moon, Amore Celeste, The Call, навелу The Besa і дзве дзіцячых кнігі Boopity Boop! Goes To Hawaii і Boopity Boop! Writes Her First Poem, якія выйшлі ў 2010 годзе. Луша таксама пісала і перакладала англійскую, албанскую і нямецкую паэзію.

Фільмаграфія правіць

  • 2000: Father's Love, Lisa
  • 2001: Summoning, Grace
  • 2001: Lizzie McGuire, Model
  • 2002: George Lopez, Carmen Lopez (101 серыя)
  • 2003: Clifford's Puppy Days, Nina (46 серый)
  • 2004: Cherry Bomb, Kim
  • 2005: Unscripted
  • 2006: Law and Order: Criminal Intent, Mira
  • 2007: Time of the Comet, Agnes
  • 2008: Blood: The Last Vampire, Sharon
  • 2009: Ballad of Broken Angels: Harmony, Harmony
  • 2009: Lopez Tonight
  • 2010: Kill Katie Malone, Ginger
  • 2010: Of Silence, Annabelle
  • 2010: Signed in Blood, Nina
  • 2011: Under the Boardwalk: The Monopoly Story
  • 2011: Tough Business, Grace
  • 2011: Science of Cool

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • 2003: узнагароджана кінапрэміяй Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле Джордж Лопес
  • 2004: намінавана на кінапрэмію Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле «Clifford's Puppy Days»
  • 2004: узнагароджана кінапрэміяй Малады акцёр за ролю ў тэлесерыяле Джордж Лопес

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.

Спасылкі правіць