Масіміліяна Алегры

італьянскі футбаліст і трэнер

Масіміліяна Алегры (італ.: Massimiliano Allegri; нар. 11 жніўня 1967, Ліворна, Італія) — італьянскі футбаліст і футбольны трэнер. Цяпер з’яўляецца галоўным трэнерам турынскага «Ювентуса».

Футбол
Масіміліяна Алегры
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 жніўня 1967(1967-08-11)[1][2][…] (56 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 183 ± 1 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Італія Куояпелі
Клубная кар’ера[* 1]
1984—1985 Італія Куояпелі 7 (0)
1985—1988 Італія Ліворна 29 (0)
1988—1989 Італія Піза 2 (0)
1989—1990 Італія Ліворна 32 (8)
1990—1991 Італія Павія 29 (5)
1991—1993 Італія Пескара 64 (16)
1993—1995 Італія Кальяры 46 (4)
1995—1997 Італія Перуджа 41 (10)
1997—1998 Італія Падова 21 (0)
1998 Італія Напалі 7 (0)
1998—2000 Італія Пескара 46 (4)
2000—2001 Італія Пістаезэ 18 (1)
2001—2003 Італія Альянезэ 32 (8)
Трэнерская кар’ера
2003—2004 Італія Альянезэ
2004—2005 Італія СПАЛ
2005 Італія Грасета
2006 Італія Грасета
2007—2008 Італія Сасуола
2008—2010 Італія Кальяры
2010—2014 Італія Мілан
2014—2019 Італія Ювентус
2021— Італія Ювентус
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас сваёй гульнявой кар’еры Алегры гуляў у Серыі А ў якасці паўабаронцы ў «Пізе  (англ.)», «Пескары», «Кальяры», «Перуджы» і «Напалі». У 2002 годзе ён выйграў тытул Серыі D  (англ.) разам з «Альянезэ», у якім скончыў кар’еру гульца.

Пачаўшы сваю трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў «Альянезэ», праз 5 гадоў Алегры дапамог «Сасуола» ўпершыню ў іх гісторыі атрымаць павышэнне ў Серыю B, выйграўшы Чэмпіянат Серыі C1  (англ.) і Суперкубак Серыі C у тым жа годзе. З 2008 па 2010 год ён трэніраваў «Кальяры» ў Серыі А, прыводзячы іх да найлепшага фінішу ў Серыі А амаль за 15 гадоў. Выступы галоўнага трэнера «Кальяры» прывялі да пераходу ў «Мілан» у 2010 годзе, дзе ён знаходзіўся да студзеня 2014 года. Алегры выйграў «Скудэта» ў сезоне 2010-11  (англ.). Гэта было першае чэмпіёнства «Мілана» з 2004 года. Тады ж Мілан выйграў і Суперкубак. У перыяд з 2014 па 2019 гады Алегры трэніраваў «Ювентус», з якім выйграў адзінаццаць трафеяў: пяць запар тытулаў у лізе (з 2015 па 2019), чатыры Кубкі Італіі запар (з 2015 па 2018) і два Суперкубкі Італіі (2015 і 2018); ён таксама дасягнуў двух фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА2015 і 2017 гадах). Алегры вярнуўся ў «Ювентус» у 2021 годзе, не трэніраваўшы два гады.

Сярод індывідуальных узнагарод Алегры «Залатая лаўка» чатыры разы (2009, 2015, 2017 і 2018), ён чатыры разы прызнаваўся трэнерам года Серыі А  (англ.) (2011, 2015, 2016 і 2018), а таксама ўзнагароджаны прэміяй Энца Беарзота  (англ.) (2015) і ўключаны ў Залу славы італьянскага футбола  (англ.) (2018). Ён таксама адзіны трэнер у гісторыі італьянскага футбола, які выйграў паслядоўна пяць тытулаў «Скудэта» і чатыры Кубкі Італіі, а таксама адзіны ў пяці найлепшых лігах Еўропы, які выйграваў айчынны дубль на працягу чатырох сезонаў запар.

Зноскі