Матамба (парт.: Matamba) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Сфарміравалася меркавана ў XVI ст. Праіснавала да канца XIX ст.

Гістарычная дзяржава
Матамба
 >
1535 — 1891

Рэлігія каталіцызм, мясцовыя культы
Форма кіравання Манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упершыню ўзгадваецца ў 1535 г. у лісце караля Афонсу I як тэрыторыя, падпарадкаваная Каралеўству Конга. Відавочна ў канцы XVI ст. тут была ўсталявана мясцовая дынастыя жанчын-валадарак. У 1630-ыя гг. улада перайшла да Ганны Нзінгі, што паходзіла ад нгола суседняй дзяржавы Ндонга. Яна паклала пачатак дынастыі, якая кіравала да 1767 г.

У 1756 г. у краіне пачалася грамадзянская вайна за пераемнасць улады. Матамба фактычна раскалолася на 2 варагуючыя дзяржавы. Яна была аб'яднана зноў толькі каля 1810 г.

У другой палове XIX ст. Матамба трапіла пад непасрэдны ўплыў Партугаліі і ў 1891 г. была далучана да яе заходнеафрыканскіх валоданняў.

Пачынаючы з Ганны Нзінгі, манархі Матамбы спавядалі каталіцызм. Вышэйшую ўладу маглі займаць як жанчыны, так і мужчыны. Грамадства падзялялася на некалькі саслоўяў. Да канца XIX ст. Матамба ўдзельнічала ў гандлі рабамі.

Спасылкі правіць