Матапоні (сучасная саманазва: Mattaponi) — народ індзейскага паходжання ў Вірджыніі (ЗША). Агульная колькасць (2016 г.) — 1025 чалавек.

Матапоні
Mattaponi
Рэзервацыі матапоні ў Вірджыніі
Агульная колькасць 1025
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова вірджынская алганкінская
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы секатан, паўхатан, чаванок, патавомек

Гісторыя правіць

У 1607 г., калі англійскія каланісты заснавалі Джэймстаўн, матапоні ўзгадваліся як адно з алганкінскіх плямён, што насялялі рэкі Матапоні і Памункі і былі падначалены правадыру Паўхатану. Джон Сміт называў іх галоўнае паселішча Матапам'ентам (з алган. «месца высадкі»), якое, магчыма, дало сучасную назву ўсяму народу. Ён ацэньваў колькасць воінаў матапоні ад 30 да 140 чалавек.

Матапоні прымалі ўдзел у войнах супраць англійскіх каланістаў у 16221632 гг. і 16441646 гг. Пасля паражэння ў 1658 г. на заходнім беразе ракі Матапоні была створана асобная рэзервацыя матапоні (каля 0,6 км²). З 1677 г. яе насельнікі былі павінны выплочваць штогадовую даніну рыбай і дзічынай. Сімвалічная выплата Садружнасці Вірджынія захоўваецца і ў нашы дні. У 1676 г. матапоні пацярпелі ад нападу часткі каланістаў. У 1683 г. — ад тускарора, што выклікала зыход часткі сем'яў з рэзервацыі. Яны склалі асобную групу верхніх матапоні.

Да канца XIX ст. рэзервацыя матапоні мела самакіраванне, але фармальна ўваходзіла ў альянс з паўхатан. У 1894 г. тут была створана асобная адміністрацыя. 25 сакавіка 1983 г. урад Вірджыніі афіцыйна прызнаў аўтаномную нацыю матапоні.

Верхнія матапоні стварылі ў 1921 г. аб'яднанне «Племя верхніх матапоні» і атрымалі ў карыстанне рэзервацыю плошчай каля 0,13 км². У 2018 г. яны набылі статус федэральна прызнаных.

Культура правіць

Хаця да канца XVIII ст. матапоні прынялі хрысціянства, захоўваюцца некаторыя рытуальныя звычаі дакалумбавай пары. У нашы дні арганізуюцца штогадовыя рытуальныя танцы.

Спасылкі правіць